wd wp Пошук:

Герман Бургавэ

Герман Бургавэ (нідэрл.: Herman Boerhaave; 31 снежня 1668, Ворхаўт, паблізу Лейдэна — 23 верасня 1738, Лейдэн) — нідэрландскі ўрач, батанік і хімік, замежны член Парыжскай АН (1731) і Лонданскага каралеўскага таварыства (1730).

Біяграфія

Вучыўся ў Лейдэне, дзе абараніў дысертацыю на ступень доктара філасофіі (1690). У 1693 атрымаў ступень доктара медыцыны; з 1709 прафесара Лейдэнскага ўніверсітэта. Таленавіты ўрач і педагог, Бургавэ стварыў першую навуковую клініку. Сярод вучняў: ван Світэн, Ж. Ламетры і інш.

У сваіх медыцынскіх даследаваннях Бургавэ першым ужыў тэрмометр і лупу. Бургавэ спрабаваў ўзгадніць вынікі анатамічных і фізіялагічных даследаванняў з практычным вопытам, адводзячы першае месца клініцы. У выдадзеным каталогу Лейдэнскага батанічнага саду (1709) апісаў і класіфікаваў новыя віды раслін. Шырокім распаўсюджваннем карыстаўся падручнік «Асновы хіміі» (тт. 1-2, 1732), у якім Бургавэ сістэматызаваў хімічныя веды таго часу. Паказаў, што ртуць пры доўгім награванні (15 гадоў) і шматразовых перагонках (500 разоў) не змяняецца, лічыў хімію самастойнай навукай; быў праціўнікам алхіміі.

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 Herman Boerhaave — 2009.
  3. http://www.boerhaavehuis.nl/
  4. Бургаве Герман // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  5. 1 2 3 Leidse Hoogleraren Праверана 19 чэрвеня 2019.
  6. Матэматычная генеалогія — 1997. Праверана 7 жніўня 2016.
  7. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 Матэматычная генеалогія — 1997.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Выкладчыкі Лейдэнскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1668 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Пахаваныя ў Лейдэне
Катэгорыя·Члены Французскай акадэміі навук
Катэгорыя·Памерлі 23 верасня
Катэгорыя·Батанікі Нідэрландаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 1738 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Медыкі Нідэрландаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 31 снежня
Катэгорыя·Памерлі ў Лейдэне
Катэгорыя·Выпускнікі Лейдэнскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Члены Лонданскага каралеўскага таварыства