wd wp Пошук:

Жан Люрса

Жан-Мары Агюст Люрса (фр.: Jean Lurçat; 1 ліпеня 1892, Бруер, дэпартамент Вагезы — 6 студзеня 1966, Сен-Поль-дэ-Ванс) — французскі мастак, кераміст, мастак тэкстылю, рэфарматар шпалернага мастацтва. Брат архітэктара Андрэ Люрса.

Біяграфія

Сын работніка пошты, Жан Люрса скончыў агульнаадукацыйную школу ў Эпіналі, паступіў на медыцынскі факультэт Універсітэта Нансі, здзейсніў падарожжа ў Швейцарыю і Германію (Мюнхен). Пакінуў вучобу ва ўніверсітэце, паступіў у майстэрню Віктора Прувэ, кіраўніка мастацкай школы Нансі. У 1912 годзе разам з братам Андрэ пераехаў у Парыж і вучыўся ў Школе прыгожых мастацтваў і ў акадэміі Каларосі. Люрса пазнаёміўся Мацісам, Сезанам, Рэнуарам, завязаў блізкія адносіны з Рыльке, Бурдэлем, Элі Форам: з імі ён заснаваў мастацкі часопіс Feuilles de mai. Люрса вучыўся ў мастака-фрэскіста Жана-Поля Лафіта, разам з ім у 1914 годзе ён выканаў свой першы твор у манументальным жывапісе — афармленне La faculté des sciences de Marseille. Першая паездка Люрса ў Італію ў 1914 годзе была спынена з-за пачатку вайны. Ён вярнуўся ў Францыю, быў залічаны ў пяхоту, але па хваробе эвакуіраваны 15 лістапада. Падчас лячэння ў Сансе, у 1915 годзе, займаўся жывапісам і асвойваў літаграфію. Напісаў некалькі антываенных артыкулаў для газеты, якая выдавалася ў Швецыі, быў арыштаваны за свае пацыфісцкія погляды. Вярнуўся на фронт у ліпені 1916 года, удзельнічаў у бітве пры Вердэне, быў паранены, пасля гэтага не ваяваў.

У верасні 1916 года Люрса выставіў свае працы ў Цюрыху. У 1928 годзе быў удзельнікам выстаўкі «Сучаснае французскае мастацтва» ў Маскве. У гэтым жа годзе, выказваючы свае сімпатыі да СССР, мастак прынёс у дар Дзяржаўнаму музею новага заходняга мастацтва (ДМНЗМ) шэраг сваіх твораў. У 1934 годзе ў Маскве адбылася ягоная персанальная выстаўка. Люрса таксама наведаў Харкаў і Ленінград. У 1935 годзе Люрса, стаўшы сакратаром ізасекцыі таварыства «Новая Расія», займаўся арганізацыяй выстаўкі французскіх мастакоў у Маскве.

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. Jean Lurçat
  3. Люрса Жан // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  4. Люрса Жан // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  5. (unspecified title)
  6. artist list of the National Museum of Sweden — 2016. Праверана 27 лютага 2016.
Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Памерлі 6 студзеня
Катэгорыя·Члены Каралеўскай акадэміі навук, літаратуры і прыгожых мастацтваў Бельгіі
Катэгорыя·Памерлі ў дэпартаменце Прыморскія Альпы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1892 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў дэпартаменце Вагезы
Катэгорыя·Мастакі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Удзельнікі Першай сусветнай вайны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Члены Акадэміі прыгожых мастацтваў (Францыя)
Катэгорыя·Мастакі Францыі XX стагоддзя
Катэгорыя·Памерлі ў 1966 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Мастакі-абстракцыяністы
Катэгорыя·Мастакі-керамісты Францыі
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 ліпеня