wd wp Пошук:

Ермякееўскі раён

Ермяке́еўскі раён (руск.: Ермекеевский район; башк.: Йәрмәкәй районы) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на захадзе Башкартастана ў Расіі. Адміністрацыйным цэнтрам з’яўляецца сяло Ермякеева.

Геаграфія

Ермякееўскі раён мяжуе з Туймазінскім, Белябееўскім і Біжбуляцкім раёнамі, а таксама з Арэнбургскай вобласцю і Татарстанам. Плошча раёна складае 1438 км².

Гісторыя

Ермякееўскі раён быў утвораны 31 студзеня 1935 года ў адпаведнасці з пастановай УЦВК.

Насельніцтва

Насельніцтва раёна станам на 2017 год складала 15737 чалавек. Паводле перапісу 2010 года большасць складаюць татары (36,4 %), далей ідуць башкіры (28,6 %), чувашы (14,6 %), рускія (11,8 %), мардва (3,4 %) і ўдмурты (3 %).

Зноскі

  1. Russian census of 2010

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Раёны Башкартастана
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных