wd wp Пошук:

Емяльян Іванавіч Пугачоў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Пугачоў.

Емялья́н Іва́навіч Пугачо́ў (руск.: Емелья́н Ива́нович Пугачёв; каля 1742 — 21 студзеня 1775) — данскі казак, кіраўнік сялянскага паўстання 1773—1775. Прэтэндэнт на расійскі трон у час праўлення Кацярыны ІІ, выдаваў сябе за законнага цара Пятра ІІІ.

Біяграфія

Емяльян Іванавіч Пугачоў нарадзіўся каля 1742 года ў станіцы Зімавейскай-на-Доне Данской Вобласці (цяпер станіца Пугачоўская, Валгаградская вобласць).

Данскі казак, харунжы (1770). Удзельнік Сямігадовай 1756—63 і руска-турэцкай 1768—74 войнаў. У 1771 уцёк ад ваеннай службы на раку Церак, там быў выбраны станічным атаманам.

У лютым 1772 года арыштаваны, уцёк да старавераў у Ветку на Гомельшчыне, у лістападзе — на рацэ Яік (цяпер Урал), дзе агітаваў казакаў пайсці на вольныя землі за раку Кубань. Арыштаваны, засуджаны на катаргу.

У маі 1773 уцёк з казанскага астрога на Яік, дзе паводле дамоўленасці з групай казакоў абвясціў сябе імператарам Пятром III (верасень 1773). Выступаў з утапічнай ідэяй «справядлівага» казацка-сялянскага царства. У час сялянскай вайны непісьменны Пугачоў паказаў вялікія арганізатарскія і ваенныя здольнасці. Жорстка распраўляўся з дваранамі і ўсімі, хто не прызнаваў яго імператарам.

Пасля канчатковага паражэння ад урадавых войск Пугачоў 19 верасня 1774 года быў схоплены групай сваіх прыбліжаных і неўзабаве выдадзены ўладам. Пакараны смерцю (чвартаваны) ў Маскве.

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118742922 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Паўстанне Пугачова
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Варонежскай губерні
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Памерлі 21 студзеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў Маскве
Катэгорыя·Удзельнікі Сямігадовай вайны
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 1775 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Правадыры паўстанняў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1742 годзе