wd wp Пошук:

Стэфан Вышынскі

.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Вышынскі. Стэфан Вышынскі (3 жніўня 1901, — 28 мая 1981, Варшава) — польскі рымска-каталіцкі дзеяч, кардынал.

Біяграфія

У часы Другой сусветнай вайны быў капеланам Арміі Краёвай. Браў удзел у ратаванні яўрэяў ад нацыстаў. У 1946 годзе Пій XII прызначыў яго біскупам Люблінскім, а ў 1948 годзе арцыбіскупам Мітрапалітам Гнезна і Варшавы і Прымасам Польшчы.

У студзені 1953 года быў прызначаны кардыналам, але з-за супрацьдзеяння камуністычных уладаў не змог выехаць у Рым, каб атрымаць атрыбуты кардынальскай годнасці. У верасні таго ж года быў арыштаваны. Выйшаў на свабоду ў 1956 годзе.

Браў удзел у Другім Ватыканскім Саборы, ініцыяваў шырокае святкаванне Тысячагоддзя хросту Польшчы. У 1980 годзе быў пасярэднікам паміж уладамі і прафсаюзам «Салідарнасць».

У 1989 годзе распачаўся працэс беатыфікацыі. 18 снежня 2017 года Папа Францішак ухваліў дэкрэт Кангрэгацыі па справах кананізацыі аб прызнанні гераічнасці яго цнотаў, а 2 кастрычніка 2019 года — аб прызнанні цуду (аздараўлення жанчыны, хворай на анкалогію)[4].

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 Stefan Wyszynski // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118635786 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  4. Папа Францішак назваў дату беатыфікацыі польскага кардынала Стэфана Вышынскага
Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Каталіцкія архібіскупы
Катэгорыя·Кардыналы Польшчы
Катэгорыя·Варшаўская архідыяцэзія
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Царстве Польскім
Катэгорыя·Памерлі ў Варшаве
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1901 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Біскупы варшаўскія
Катэгорыя·Каталіцкія біскупы Польшчы
Катэгорыя·Дактары філасофіі
Катэгорыя·Кардыналы
Катэгорыя·Пахаваныя ў кафедральным саборы Святога Яна Хрысціцеля (Варшава)
Катэгорыя·Выпускнікі Люблінскага каталіцкага ўніверсітэта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі 28 мая
Катэгорыя·Памерлі ў 1981 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 3 жніўня