wd wp Пошук:

Дэн Лідзюнь

Дэн Ліцзюнь (трад. 鄧麗君, спрошч. 邓丽君, піньінь Dèng Lìjūn, сіст. Пал. Дэн Ліцзюнь, POJ Tēng Lē-kun; 29 снежня 1953, в. Цяньян (田洋 Tiányáng) павета Юньліньна на Тайвані — 8 мая 1995) — папулярная кітайская спявачка, таксама вядомая ў Японіі і на Захадзе як Тэрэза Тэн ці Тэрэза Тэнг (яп. テレサ・テン, англ. Teresa Teng).

Бацькі родам з кантынентальнай часткі Кітая, з правінцыі Хэбэй. У яе было 4 старэйшыя браты і адзін малодшы. Бацька — афіцэр арміі Гаміньдана.[4]

Спявала на пекінскай, тайваньскай і кантонскай кітайскіх мовах, а таксама на японскай, інданэзійскай і англійскай.

Вядомая павольнымі песнямі пра каханне, сярод якіх «Калі ж ты прыдзеш?» (何日君再來 Hé rì jūn zàilái?) і «Няхай месяц адлюстроўвае маю душу» (月亮代表我的心).

Памерла ад астмы.

Цэнзура

Шмат песень Тэрэзы Тэн былі забароненыя ў Кітайскай Народнай Рэспубліцы і на Тайвані.

Так, на Тайвані былі забароненыя песні «Калі ж ты прыйдзеш?» (何日君再來, піньінь Hé rì jūn zàilái?), бо іерогліф 君 (кіт. jūn; літаральна «пан, шляхціч», выкарыстоўваецца як зварот) гучыць таксама, як іерогліф «армія, войска» (軍, піньінь jūn), таму ў песні можна было пачуць «Калі ж прыйдзе армія?». Таксама былі забароненыя тайваньскамоўная песня «Гарачыя мясныя піражкі» (燒肉粽, POJ Sio bah-chàng), якая спявалася ад імя дзяўчыны, што не змагла знайсці працу і вымушаная прадаваць піражкі, і песня «Неба цёмнае» (天黑黑, POJ Thiⁿ ȯ-ȯ), бо яны разглядаліся як прыхаваная крытыка ўлады.[5]

У КНР яна была забароненая як «буржуазная спявачка».

Негледзячы на забароны, яна была вельмі папулярнай, як у КНР, так і ў Кітайская Рэспубліцы, таму ўзнікла фраза: «Дэн Сяапін правціць днём, Дэн Ліцзюнь правіць ноччу»[6].

Зноскі

  1. 1 2 Teresa Teng // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 1 2 Teresa Teng // Discogs — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 1 2 Bibliothèque nationale de France Teresa Teng // data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011.
  4. http://russian.cri.cn/841/2012/05/04/1s425838.htm
  5. http://www.zonaeuropa.com/20070715_1.htm
  6. Reed, Barbara Edith. Davison, Gary Marvin. 1998. Culture and Customs of Taiwan, Greenwood Press. ISBN 0-313-30298-7

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Спевакі і спявачкі Тайваня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Нарадзіліся 29 снежня
Катэгорыя·Тэрэза Тэнг
Катэгорыя·Памерлі ў Тайландзе
Катэгорыя·Кантральта
Катэгорыя·Спевакі і спявачкі Японіі
Катэгорыя·Памерлі ў 1995 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся на Тайвані
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1953 годзе
Катэгорыя·Акцёры Тайваня
Катэгорыя·Памерлі ад астмы
Катэгорыя·Нарадзіліся 29 студзеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 8 мая
Катэгорыя·Удзельнікі конкурсу Кахаку ута гасэн
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта