wd wp Пошук:

Дынабургскае часовае ваеннае губернатарства

Дынабургскае часовае ваеннае губернатарства — часовае ваеннае губернатарства ў Расійскай Імперыі, якое існавала ў 18301832 гг. у час і пасля Лістападаўскага паўстання (1830—1831). На пасаду часовага ваеннага губернатара быў прызначаны камендант Дынабургскай крэпасці, якім быў генерал-маёр Павел Фёдаравіч Данілаў (1776—1833). Улада дынабургскага часовага ваеннага губернатара распаўсюджвалася на Дынабург і акругу.

Адзінай прыкметнай роляй Данілава быў вышук у інфлянцкіх паветах Беларуска-Віцебскай губерні (Дынабургскім, Рэжыцкім і Люцынскім) слядоў кіраўніцы паўстанцкага атрада графіні Эміліі Плятэр (1806—1831).

Гл. таксама

Літаратура

Знешнія спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Віцебская губерня
Катэгорыя·Паўстанне 1830—1831 гадоў
Катэгорыя·Адміністрацыйны падзел Расійскай імперыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Гісторыя Даўгаўпілса