wd wp Пошук:

Кніга з Дарау

Кніга з Дарау, Евангелле з Дарау (англ.: Book of Durrow) — ілюмінаваны манускрыпт, створаны ў VII стагоддзі. Месца стварэння пэўна не вызначана, магчыма, Нартумбрыя або абацтва Дарау ў графстве Лаоіс, Ірландыя. Кніга змяшчае Евангеллі, і, імаверна, найстарэйшая захаваная да цяперашняга часу поўная ілюстраваная кніга з Евангеллем, створаная ў Брытаніі і Ірландыі. Змест — чатыры Евангеллі і дапаможныя табліцы ў прадмове да іх. Фармат кнігі 247 на 228 мм, кніга складаецца з 248 пергаментных лістоў. Змяшчае вялікую колькасць мініяцюр, у тым ліку шэсць «дывановых» старонак, цалкам занятых ўзорамі, поўнастаронкавую мініяцюру з сімваламі чатырох Евангелістаў, чатыры поўнастаронкавыя мініяцюры з сімваламі кожнага евангеліста і шэсць старонак з дэкараваным тэкстам. Кніга напісана астраўным шрыфтам.

Зноскі

  1. https://elmss.nuigalway.ie/catalogue/592 Праверана 14 снежня 2017.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Ілюмінаваныя Евангеллі
Катэгорыя·Ілюмінаваныя рукапісы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных