wd wp Пошук:

Кутбертава Евангелле

Кутбертава Евангелле — старадаўняя рукапісная кніга (копія Евангелля ад Іаана), датаваная VII стагоддзем нашай эры.

Апісанне

Кутбертава Евангелле — мініяцюрная кніга з 94 лістоў велума фарматам 138 × 92 мм, спісаных унцыялам астраўнога почырку. Добра захаваўся драўляны абклад. Тэкст старанна вывераны і адносіцца да італа-нартумбрыйскага тыпу (прыклад яго — Аміяцінскі кодэкс(руск.) бел.). Тэкст амаль пазбаўлены ўпрыгожванняў, за выключэннем ледзь павялічаных загалоўных літар і ініцыялаў у разбіцці Амонія. Ініцыялы выпісаныя чырвоным, іншых упрыгожванняў няма. Да ліста 42 тэкст умяшчаў 19 радкоў на старонку, далей стала 20.

Гісторыя знаходкі

Адкрыццё труны Св. Кутберта, сярэдневяковая мініяцюра.
Старонка Евангелля.

Усходняе ўзбярэжжа Вялікабрытаніі і яе жыхары ў X—XI стагоддзях моцна пакутавалі ад нашэсця вікінгаў. Да гэтага часу край ужо наведалі місіянеры і тут трывала замацавалася хрысціянства. Пасля чарговага разбойнага нашэсця скандынаваў жыхары ўзялі маёмасць і адступілі ў глыб тэрыторыі ў пошуках новых урадлівых зямель сярод скалістых фіёрдаў. Разам з сабой забралі нават труну святога Кутберта з пахавання на востраве Ліндзісфарн, размешчаным на паўночным усходзе Брытаніі. Пры аглядзе труны ў 1104 годзе знайшлі невялікае Евангелле, памерам крыху большае за далонь дарослага чалавека. Яно добра захавалася. Кніга, якая атрымала пасля назву Кутбертава Евангелле, была захавана да XX стагоддзя.

Гісторыя набыцця

Евангелле Кутберта Брытанская бібліятэка арандавала яшчэ з 1979 года, а пасля атрымала прывілей на набыццё рукапісу ў партнёрстве з Дарэмскім універсітэтам. Рукапіс ацанілі ў 13 000 000 долараў. Набыццём помніка кніжнай культуры Заходняй Еўропы займаўся Мемарыяльны фонд нацыянальнай спадчыны (Вялікабрытанія). Частку грошай дадалі да неабходнай сумы патрыятычна настроеныя мецэнаты.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Рукапісы Евангелляў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Брытанская бібліятэка