wd wp Пошук:

Дурга

Дурга́ (санскр.: दुर्गा, літаральна «непрыступная» або «непераможная») — індуісцкая багіня, адно з увасабленняў багіні-маці.

Паходжанне

Некаторыя даследчыкі лічаць, што вобраз Дургі быў створаны ўжо ў перыяд Індскай цывілізацыі. Аднак большасць з іх звязвае багіню з ведычнай культурай. Яе імя ўзгадваецца ў Рыгведзе, Махабхараце і Рамаяне. Згодна індуісцкай міфалогіі, Дурга была створана Брахмам, Шывам, Вішну, Варунам і іншымі багамі ў водах Ганга для барацьбы з дэманам Махішасуру.

Аблічча

Асаблівасцю знешнасці багіні з’яўляюцца 8 рук са зброяй або знакакамі яе шанавання, 3 вока, якія сімвалізуюць жаданне, дзеянне і мысленне. Яе вопратка мае чырвоны колер, што таксама значыць дзеянне. Дэманстрацыяй яе ўлады з’яўляюцца выявы, дзе яна малюецца верхам на льве ці тыгры.

На кананічных выявах Дурга трымае ў руках наступныя сімвалы:

Шанаванне

Індуісты разглядаюць Дургу як увасабленне першаснай багіні-маці. У шактызме яна — папулярная форма Шакты Дэві, жонка Шывы. Культ Дургі найбольш папулярны на ўсходзе і паўночным усходзе Індыі, у Непале, сярод індуістаў Бангладэш. Існуюць як асобныя храмы, прысвечаныя багіні або яе аватарам, так і выявы ў храмах іншых багоў. Увосень пасля збору ўраджая святкуецца дзесяцідзённы фестываль Дурга-пуджа, прысвечаны перамозе Дургі над дэманам Махішасуру.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Багіні індуізму
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Багіня-Маці
Катэгорыя·Міфалагічныя персанажы паводле алфавіта
Катэгорыя·Персанажы паводле алфавіта