wd wp Пошук:

Шыва

Статуя Шывы ў Мурудэшвары вышынёй 37,5 м

Шыва (санскр.: शिव — «прыхільны», «міласцівы», «дабрадзейны») — у індуізме ўвасабленне разбуральнай сілы сусвету і трансфармацыі (стваральнае разбурэнне); адным з божстваў вярхоўнай трыяды (трымурці), у шэрагу з творцам Брахмам і падтрымацелем Вішну. Згодна з Шыва-пуране, з’яўляецца стваральнікам і Вішну, і Брахмы. Увасабляе адначасова разбуральны і стваральны пачаткі. З’яўляецца адной з найстаражытнейшых існасцей чалавецтва; захаваліся згадкі пра яго ў даарыйскай (дравідыйскай) міфалогіі. Традыцыя пакланення Шыве называецца шайвізм. Вядомы пад імёнамі Рудра, Шанкара, Шамбху, Махадзеў. Таксама з’яўляецца заснавальнікам Ёгі.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Аскетызм
Катэгорыя·Багі індуізму
Катэгорыя·Вярхоўныя багі
Катэгорыя·Індуізм