Тапары́шча[1] (трансліт.: Taparyšča, руск.: Топорище) — вёска ў Крупскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Акцябрскага сельсавета.
Паводле пісьмовых крыніц вядома з 1713 года як уласнасць пана Салагуба, 26 двароў, 10 валок зямлі. У 1909 годзе — у складзе Абчугскай воласці Сенненскага павета, з 1924 года — Дубоўскага сельсавета Чарэйскага, з 1931 года — Крупскага раёнаў. У 1929 годзе створаны калгас «Полымя рэвалюцыі».
На франтах Вялікай Айчыннай вайны загінулі 23 чалавекі, знішчана 8 мірных жыхароў. З 1957 года вёска ў складзе саўгаса «40 год Кастрычніка». З 26 жніўня 1959 года вёска ў складзе Заборскага сельсавета (у маі 1962 года перайменаванага ў Акцябрскі)[2].
На 1 студзеня 1998 года працавалі крама, жывёлагадоўчая ферма[3].