У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Другая кніга.
Другая кніга Е́здры (Э́зры) — кніга, якая ў праваслаўі ўваходзіць у склад Старога Запавету, але адсутнічае ў Яўрэйскай Бібліі (Танаху) і не ўваходзіць у Стары Запавет у каталіцызме і пратэстантызме. Змяшчалася ў дадатак да Вульгаты[1], але адсутнічае ў Новай Вульгаце[2]. У Рускай праваслаўнай царкве адносіцца да другакананічных кніг. У грэчаскай Бібліі называецца «Έσδρας Α’», у дадатку да лацінскага выдання Бібліі — «Эзра III» (Esdra III) з загалоўкам «De Templi restitutione»[1][3]. У іўдаізме[4], каталіцызме[5] і пратэстантызме[1] адносіцца да апокрыфаў. У пратэстантызме называецца першай кнігай Ездры.
У розных пераводах мае такія назвы:[6]
Напісана на старажытнагрэчскай або старажытнаяўрэйскай мове[6][7]. Захавалася ў тэксце многіх грэчаскіх кодэксаў Септуагінты, але адсутнічае ў Сінайскім кодэксе. Першае гістарычнае ўказанне на другую кнігу Ездры знаходзіцца ў гісторыка Іосіфа ФлавІя (37—100 гг. н.э.), у сувязі з чым яе датуюць I стагоддзем да н.э. і не пазней за I стагоддзе н. э.[6][7]
Уяўляе сабою апавяданне пра ўзнаўленне Іерусалімскага храма і храмавага культу; ва ўводзінах выкладзены абставіны, якія прывялі да разбурэння Першага храма, a заключэннем ёсць расказ пра дзейнасць Ездры[3]. Другая кніга Ездры складаецца з дзевяці раздзелаў, і асноўная яе частка ўяўляе сабой выклад з нязначнымі зменамі фрагментаў кананічных кніг: Другой кнігі летапісаў, кнігі Ездры і Кнігі Неяміі[8]. Адзіны арыгінальны тэкст кнігі - аповяд пра спрэчку трох целаахоўнікаў цара Дарыя, адным з якіх быў Зарававель, і пра перамогу, якую той атрымаў у гэтай спрэчцы. Магчыма, што гэта персідскае прыдворнае апавяданне, або аўтар выкарыстоўваў іўдзейскае паданне.[6].