wd wp Пошук:

Другая кніга летапісаў

Друга́я кні́га ле́тапісаў (іўр.: דִּבְרֵי־הַיָּמִים Дзіўрэй га-Ямім Бэт), Другая кні́га хронікі (стар.-грэч.: Β΄ Χρονικών, лац.: Liber II Paralipomenon)  — кніга Старога Запавету і Танаху. Разам з першай часткай складаюць Параліпаменан.

Падзеі ў Другой кнізе Летапісаў апісаныя паралельна прыведзеным у першай і другой кнігах Цароў, аднак з іншага пункту гледжання. Акцэнт зроблены на духоўны свет і культ, а не на палітычнае жыццё царства.

Кніга падзеленая на 36 раздзелаў. Першыя 9 з іх апісваюць дзейнасць Саламона. Шмат месца нададзена будаўніцтву Храма, потым урачыстасцям яго асвячэння, малітве Саламона і Божаму абяцанню ў адказ на малітву цара.

Пасля падзелу царстваў большая ўвага нададзеная паўднёвай частцы, у якой валадараць нашчадкі Давіда. Цары Іўдзеі ацэньваюцца за іхнюю вернасць Запавету і тое, наколькі яны адпавядаюць той мадэлі ўлады, што пакінуў Давід.

Пераклады

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Кнігі Старога Запавету
Катэгорыя·Танах:Пісанні
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Параліпаменан
Катэгорыя·Кнігі паводле алфавіта