wd wp Пошук:

Драсён земнаводны

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Грэчка (значэнні). Драсён земнаводны[3][4], Вадзяная грэчка[3], Гарэц, Уцэўнік[5][6], Вуцёўнік[3] (Persicaria amphibia) — від кветкавых раслін роду Persicaria сямейства Драсёнавыя (Polygonaceae).

Батанічнае апісанне

Батанічная ілюстрацыя з кнігі Яна Копса «Flora Batava», 1800—1934

Паўводная шматгадовая травяністая расліна вышынёй 30—150 см з паўзучым галінастым карэнішчам і вузлаватым сцяблом. Лісце падоўжана-ланцэтнае, шчыльнае. Кветкі дробныя, ярка-ружовага колеру, у шчыльных каласах. Плод — арэшак цёмна-карычневага колеру.

Існуюць 2 разнавіднасці — наземная і водная[3]. Наземная форма мае амаль прамастойнае сцябло, апушанае ў верхняй частцы і шурпатае лісце на кароткіх чаранках[3]. Водная форма мае голае або апушанае плывучае сцябло і бліскучае голае лісце на доўгіх чаранках[3].

Арэал і экалогія

Від з’яўляецца родным для большай частцы Паўночнай Амерыкі і Еўразіі. Расце па берагах вадаёмаў, на вільготных лугах, нізінных балотах. Цвіце ў чэрвеніверасні. Святлолюбівая расліна.

Выкарыстанне

Розныя часткі гэтай расліны выкарыстоўваліся амерыканскімі індзейцамі ў якасці лекавых сродкаў, а часам і ў якасці ежы. Дубільная расліна[3].

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. 1 2 3 4 5 6 7 Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
  4. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 101. — 160 с. — 2 350 экз.
  5. Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927
  6. Анненков Н.(руск.) бел. Ботанический словарь, Спб, 1878

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Драсёнавыя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Лекавыя расліны
Катэгорыя·Дубільныя расліны
Катэгорыя·Флора Еўразіі
Катэгорыя·Віды па-за небяспекай
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Флора Паўночнай Амерыкі