wd wp Пошук:

Добрапіс

«До́брапіс» — шматфункцыянальны моўны сервіс з інтэрфейсам на беларускай мове ад тэлеканала Белсат, які ўключае ў сабе праверку арфаграфіі беларускай мовы, канвертар лацінкі і базу іншамоўных найменняў. Правярае арфаграфію ў афіцыйным правапісе і ў альтэрнатыўнай літаратурнай норме.

Гісторыя

Праект стварыў у 2015 годзе беларускі мовазнаўца Зміцер Саўка разам з моўнай службай тэлеканала Белсат і з чыннай дапамогай валанцёраў[1], у тым ліку праграміста Алеся Булойчыка. Пачатковая мэта — аўтаматычнае выпраўленне памылак у журналісцкіх тэкстах супрацоўнікаў тэлеканала[2]. Першапачаткова моўны сервіс «Добрапіс» быў размешчаны на дамене dobrapis.info[3].

На 2018 год слоўнікавая база складалася з больш за 1,5 мільёна слоў і славаформ акадэмічным правапісам і 1,2 мільёны тарашкевіцай. Акрамя таго, сервіс утрымліваў базу з 38 тысяч іншамоўных уласных імён, адаптаваных на беларускую мову з дзясяткаў іншых моў[4]. База папаўняецца натуральным чынам — тымі пазіцыямі, якіх патрабуе час[2]. 2 жніўня 2018 года «Добрапіс» перамясцілі на паддамен тэлеканала «Белсат» dobrapis.belsat.eu[5]. Разам з блакіроўкай сайта «Белсата» ў Беларусі са жніўня 2020 года сайт «Добрапісу» таксама застаўся заблакаваны[6][7].

Апісанне

Дапамагае пазбавіцца памылак у тэксце, напісаным па-беларуску ці афіцыйным, ці альтэрнатыўным правапісам (у якасці стандартнага загружаецца раздзел «Афіцыйны правапіс»). Правярае правапіс толькі ў межах аднога слова[8].

Дазваляе пошук беларускага асваення іншамоўных найменняў (імёны, прозвішчы, тапонімы, назвы краін, арганізацый, фірм, спартыўных каманд і г.д.).

Канвертар лацінкі дапамагае карыстальнікам у правільным зваротным пераводзе кірылічных тэкстаў (у тым ліку беларускіх уласных імён) у лацінкавыя.

Зноскі

  1. КМ. 5 моўных спраў, якія зрабіў для нас Зміцер Саўка (нявызн.). Радыё «Свабода» (11 красавіка 2016). Праверана 4 лютага 2021.
  2. 1 2 Настасся Мацяш. Беларусы стварылі ўнікальны сэрвіс, які не дае памыліцца (нявызн.). Тэлеканал «Белсат» (6 верасня 2018). Архівавана з першакрыніцы 12 лістапада 2021. Праверана 4 лютага 2021.
  3. Моўны сервіс «Добрапіс» (нявызн.). Метадычны партал «Настаўнік» (30 верасня 2016). Праверана 4 лютага 2021.
  4. Журналісты запусцілі праект «Добрапіс» для пошуку памылак у беларускамоўных тэкстах, DEV.BY, 3.08.2018 г.
  5. Унікальны сервіс «Добрапіс» цяпер дасяжны на новым адрасе (нявызн.). Тэлеканал «Белсат» (2 жніўня 2018). Праверана 4 лютага 2021.
  6. Олехнович, Виталий. В Беларуси заблокирован ряд сайтов. В том числе и СМИ(руск.) . Onliner.by (22 жніўня 2020). Праверана 23 снежня 2020.
  7. В Белоруссии заблокировали несколько десятков информационных сайтов. Среди них — “Радио Свобода” и “Медиазона”(руск.) . Meduza (22 жніўня 2020). Праверана 24 жніўня 2020.
  8. Пра сервіс (нявызн.). «Добрапіс» (30 верасня 2021). Архівавана з першакрыніцы 1 студзеня 2021. Праверана 4 лютага 2021.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сайты Беларусі
Катэгорыя·Цэнзура ў Беларусі
Катэгорыя·Сайты, якія з’явіліся ў 2015 годзе
Катэгорыя·Сайты паводле алфавіта
Катэгорыя·Правапісы беларускай мовы
Катэгорыя·Беларуская мова ў інтэрнэце
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Катэгорыя·Белсат
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·З’явіліся ў 2015 годзе