wd wp Пошук:

Дзіванна звычайная

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Мядзведжае вуха. Дзіва́нна звыча́йная[3][4][5] (Verbascum thapsus) — двухгадовая травяністая расліна, від рода дзіванна (Verbascum) сямейства залознікавых (Scrophulariaceae).

Назва

Дзіванна звычайная, дзяванна, каўтунічнік, панна-дзяванна[6], дзевана, дзівана, дзівана белая, дзівана касматая, касмак, лісяк, трава касматая, шальнік[7][8][9], дзівена[10], мядзве́джае ву́ха[4].

Батанічнае апісанне

Батанічная ілюстрацыя з кнігі К. А. М. Ліндмана Bilder ur Nordens Flora. 1917—1926

Двухлетнік вышынёй 50—150 см, з моцным сцяблом, укрытым попельпа-белым лямцавым апушэннем. Лісце падоўжана-эліпсоіднае, крыламі сыходзіць па сцябле. Цвіце ў чэрвені — верасні. Кветкі светла-жоўтыя, у густой коласападобнай гронцы[4].

Распаўсюджанне і экалогія

Дзіванна звычайны распаўсюджаны амаль паўсюль у свеце. Прыродны арэал — Макаранезія, Еўразія. Занесены і натуралізаваўся ў Аўстраліі і Новай Зеландыі, у Паўночнай і Паўднёвай Амерыцы.

На тэрыторыі былога СССР распаўсюджаны ў Беларусі, Украіне, Прыбалтыцы, еўрапейскай частцы Расіі, на Каўказе і Алтаі, у Усходняй Сібіры, а таксама ў Сярэдняй Азіі.

Расце на схілах, пясчаных мясцінах, на лясных палянах, сярод хмызняку[4].

Значэнне і выкарыстанне

Як лекавая расліна вядома з Сярэднявечча. Шырока выкарыстоўваецца ў народнай медыцыне[4].

Дзіванна звычайны — добры пылканос. Пылок з дзіванны пчолы збіраюць у вялікай колькасці і часам цалкам забіваюць ёю соты[11].

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 138. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. 1 2 3 4 5 Дзіванна // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.
  5. Назва Дзіванна звычайная згодна з Я. П. Шмярко, І. П. Мазан. Лекавыя расліны ў комплексным лячэнні. — Мн: Навука і тэхніка, 1989. — С. 388. — 399 с. — ISBN 5-343-00120-3.
  6. З. Верас, Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік, Выданне газеты «Голас беларуса», Друкарня С. Бэкэра. Вiльня, Субач 2, 1924
  7. Анненков Н.(руск.) бел. Ботанический словарь, Спб, 1878
  8. Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927
  9. Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев.
  10. Добровольский В. Н. Смоленский областной словарь. Смоленск, 1914
  11. Абрикосов Х. Н. и др. Коровяк // Словарь-справочник пчеловода / Сост. Федосов Н. Ф.. — М.: Сельхозгиз, 1955. — С. 154.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Дзіванна
Катэгорыя·Флора Паўночнай Амерыкі
Катэгорыя·Інвазіўныя віды раслін
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Расліны, апісаныя ў 1753 годзе
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Флора Еўразіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Пустазелле