wd wp Пошук:

Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь

Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь (ДКНТ Беларусі) — ведамства ўрада Беларусі, упаўнаважанае парадкаваць ахову правоў інтэлектуальнай уласнасці[3]. Старшыня камітэта прызначаецца і здымаецца з пасады прэзідэнтам. З 21 снежня 2021 года пасаду старшыні камітэта займае Сяргей Шлычкоў.

Склад

На 2019 год ДКНТ Беларусі ўключаў:

Паўнамоцтвы

Згодна з уставам камітэт мае паўнамоцтвы на:

Гісторыя

30 лістапада 1993 года Кабінет міністраў Рэспублікі Беларусь зацвердзіў Пастанову № 809 аб стварэнні Камітэта па навуцы і тэхналогій (КНТ). 23 верасня 1994 года прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ № 122 «Аб змяненні структуры цэнтральных органаў кіравання Рэспублікі Беларусь», паводле якога КНТ далучылі да Міністэрства адукацыі і навукі Рэспублікі Беларусь. 11 студзеня 1997 года А. Лукашэнка падпісаў Указ № 30 «Аб сістэме рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, падпарадкаваных Ураду Рэспублікі Беларусь», якім пераўтварыў КНТ Мінадукацыі і навукі Беларусі ў Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь (ДКНТ Беларусі). 24 верасня 2001 года Указам № 516 «Аб удасканаленні сістэмы рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання і іншых дзяржаўных арганізацый, падпарадкаваных Ураду Рэспублікі Беларусь» ДКНТ Беларусі аб’ядналі з Дзяржаўным вышэйшым атэстацыйным саветам і Дзяржаўным патэнтным камітэтам у Камітэт па навуцы пры Савеце міністраў Беларусі. У складзе Камітэта па навуцы ўтварылі Вышэйшы атэстацыйны камітэт. 5 сакавіка 2002 года А. Лукашэнка падпісаў Дэкрэт № 7 «Аб удасканаленні дзяржаўнага кіравання ў сферы навукі», якім Камітэт па навуцы зноў перайменавалі ў КНТ пры Савеце міністраў. У склад КНТ улучылі Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці. 12 лютага 2004 года А. Лукашэнка падпісаў Указ № 66 «Аб некаторых захадах па аптымізацыі сістэмы рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання і іншых дзяржаўных арганізацый, падпарадкаваных Савету міністраў Рэспублікі Беларусь, структуры і колькасці работнікаў дзяржаўных органаў, іншых дзяржаўных арганізацый». Паводле Указа, КНТ зноў пераўтварылі ў ДКНТ Беларусі. 4 жніўня 2009 года А. Лукашэнка падпісаў Дэкрэт № 9 «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Дэкрэт прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 5 сакавіка 2002 г. № 7», паводле якога размежаваў паўнамоцтвы ДКНТ Беларусі і Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі[7].

Зноскі

  1. Архіўная копія(руск.)  (недаступная спасылка). Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь (27 снежня 2010). Архівавана з першакрыніцы 16 лютага 2011. Праверана 8 лістапада 2012.
  2. Звесткі аб сярэднеўзважаным курсе беларускага рубля да замежных валют на валютным рынку Рэспублікі Беларусь за 2010 год (нявызн.). Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь. — Паводле сярэднегадавой закупачнай цаны (2993,74) долара. Праверана 12 ліпеня 2011.
  3. Статус, задачы і функцыі (нявызн.), Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь (2019). Праверана 10 чэрвеня 2019.
  4. Структура (нявызн.), Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь (2019). Праверана 10 чэрвеня 2019.
  5. Падведамныя арганізацыі (нявызн.), Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь (2019). Праверана 10 чэрвеня 2019.
  6. Пастанова Савета міністраў Рэспублікі Беларусь ад 15 сакавіка 2004 г. № 282(руск.) . Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь (15 верасня 2010). Праверана 12 ліпеня 2011.(недаступная спасылка)
  7. Гістарычная даведка (нявызн.), Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь (2019). Праверана 10 чэрвеня 2019.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Органы выканаўчай улады без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Дзяржаўныя камітэты Беларусі
Катэгорыя·Навука ў Беларусі
Катэгорыя·Першамайскі раён (Мінск)
Катэгорыя·З’явіліся ў 1993 годзе