.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Дзяніс Трапашка (нар. 17 мая 1990, Чэрвень) — беларускі футбаліст, нападнік чэрвеньскага «Коласа».
Выхаванец клуба «Зорка-БДУ», за які выступаў з 2009 года. Улетку 2011 года стаў іграком клуба «Смалявічы» (пазней стаў называцца «Смалявічы-СТІ»), якому ў сезоне 2012 дапамог атрымаць перамогу ў Другой лізе, а сам з 38 галамі стаў найлепшым бамбардзірам турніру. На наступны год разам са смалявіцкім клубам дэбютаваў у Першай лізе, усяго забіў 11 галоў за сезон.
Перад пачаткам сезона 2014 быў на праглядзе ў жодзінскім «Тарпеда-БелАЗ», але застаўся ў «Смалявічах-СТІ». У ліпені 2014 года ўсё ж такі перайшоў у «Тарпеда-БелАЗ» на правах арэнды[3]. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 17 жніўня 2014 года, выйшаўшы на замену ў матчы супраць мінскага «Дынама» (выніковы лік 0:0). Пазней з’яўляўся на полі яшчэ ў шасці матчах, пераважна выходзячы на замену.
У студзені 2015 года канчаткова перайшоў у «Тарпеда-БелАЗ»[4]. Рыхтаваўся разам з жодзінцамі да сезона 2015, аднак з-за высокай канкурэнцыі ў атацы «Тарпеда-БелАЗ» быў у красавіку 2015 года аддадзены ў арэнду мазырскай «Славіі» да канца года[5]. Пачатак сезона прапусціў з-за траўмы, з чэрвеня пачаў з’яўляцца на полі, пераважна выходзячы на замену. 10 ліпеня 2015 года аформіў дубль у браму барысаўскага БАТЭ (выніковы лік 3:5).
У студзені 2016 вярнуўся з арэнды ў «Тарпеда-БелАЗ»[6], але ўжо ў лютым пакінуў клуб па заканчэнні кантракта і накіраваўся ў «Смалявічы-СТІ»[7]. Аднак, неўзабаве вярнуўся ў склад «Тарпеда-БелАЗ»[8] і ў сакавіку падпісаў новы кантракт з клубам[9]. У сезоне 2016 з’яўляўся на полі рэдка, у асноўным выходзячы на замену.
У студзені 2017 года накіраваўся на прагляд у мазырскую «Славію» і неўзабаве падпісаў кантракт з клубам[10]. У першай палове сезона 2017 быў адным з асноўных нападнікаў, пазней стаў радзей з’яўляцца на полі. Сезон 2018 пачынаў у стартавы складзе, пазней стаў часцей выхадзіць на замену. У гэтым сезоне дапамог камандзе выйграць Першую лігу і вярнуцца ў элітны дывізіён. У сезоне 2019 толькі чатыры разы згуляў за асноўную каманду, часцей выступаў за дубль. У ліпені 2019 года пакінуў «Славію»[11] і неўзабаве папоўніў склад бабруйскай «Белшыны»[12], дзе звычайна выхадзіў на замену. У студзені 2020 года пакінуў бабруйскі клуб[13].
У пачатку 2020 года далучыўся да наваполацкага «Нафтана», дзе стаў асноўным нападнікам. У сакавіку 2021 года перайшоў у рагачоўскі «Макслайн», якому па выніках сезона 2021 дапамог выйсці ў Першую лігу. У лютым 2022 года падоўжыў пагадненне з клубам[14], аднак у сакавіку па сямейных абставінах пакінуў каманду і неўзабаве далучыўся да чэрвеньскага «Коласа».
Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2009 | Д3 | Зорка-БДУ | ![]() | 23 | 9 |
2010 | Д3 | Зорка-БДУ | ![]() | 33 | 15 |
2011 (1) | Д3 | Зорка-БДУ | ![]() | 14 | 12 |
2011 (2) | Д3 | Смалявічы-СТІ | ![]() | 11 | 7 |
2012 | Д3 | Смалявічы-СТІ | ![]() | 34 | 38 |
2013 | Д2 | Смалявічы-СТІ | ![]() | 29 | 11 |
2014 (1) | Д2 | Смалявічы-СТІ | ![]() | 12 | 3 |
2014 (2) | Д1 | Тарпеда-БелАЗ | ![]() | 7 | 0 |
2015 | Д1 | Славія | ![]() | 14 | 4 |
2016 | Д1 | Тарпеда-БелАЗ | ![]() | 13 | 1 |
2017 | Д1 | Славія | ![]() | 22 | 3 |
2018 | Д2 | Славія | ![]() | 25 | 4 |
2019 (1) | Д1 | Славія | ![]() | 4 | 0 |
2019 (2) | Д2 | Белшына | ![]() | 12 | 0 |
2020 | Д2 | Нафтан | ![]() | 23 | 5 |
2021 | Д3 | Макслайн | ![]() | 13 | 9 |