wd wp Пошук:

Дзмітрый Сяргеевіч Яроменка

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Дзмітрый Яроменка (нар. 20 чэрвеня 1990, Харкаў, УССР) — украінскі футбаліст, паўабаронца клуба «Ніва» з Бузавай.

Клубная кар’ера

Выхаванец харкаўскага футбола. У дзіцяча-юнацкай футбольнай лізе Украіны выступаў за харкаўскія ДЮСШ-13 і ВФК, у 2007 годзе трапіў у луцкую «Валынь». У Першай лізе дэбютаваў 5 красавіка 2007 года ў выязным матчы супраць «Львова» (0:2). Трэнер «Валыні» Віталь Кварцяны называў Дзмітрыя перспектыўным гульцом сваёй каманды, прадракаючы вялікую будучыню футбалісту[3].

Восенню 2007 года перайшоў у кіеўскае «Дынама». У асноўным выступаў за «Дынама-2» і дубль. У жніўні 2009 года быў аддадзены ў арэнду ў «Валынь»[4].

У жніўні 2010 года перайшоў у запарожскі «Металург»[5]. У складзе клуба дэбютаваў 22 жніўня ў выязным матчы супраць сімферопальскай «Таўрыі» (0:2). Па выніках сезона 2010/11 «Металург» заняў апошняе 16 месца і вылецеў у Першую лігу Украіны. У тым сезоне Дзмітрый правёў 19 матчаў у чэмпіянаце і 2 матчы ў Кубку.

Летам 2011 года падпісаў трохгадовы кантракт з харкаўскім «Металістам»[6]. У складзе каманды ў Прэм’ер-лізе Украіны дэбютаваў 16 ліпеня 2011 года ў 2 туры сезона 2011/12 у хатнім матчы супраць луганскай «Зары» (3:2), выйшаўшы на 66 хвіліне замест Джонатана Крыстальда. Аднак, правёў усяго 3 матчы за аснову, пасля выступаў пераважна за моладзевую каманду харкаўскага клуба.

Улетку 2012 года Яроменка быў аддадзены ў арэнду да канца года ў палтаўскую «Ворсклу»[7]. Ужо ў першым матчы за новую каманду 28 ліпеня Яроменка забіў гол, які стаў для яго першым у элітным дывізіёне і дапамог клубу абыграць львоўскія «Карпаты» з лікам 3:1[8]. Аднак замацавацца ў складзе палтаўскага клуба не здолеў, згуляўшы да канца года толькі ў 6 матчах чэмпіянату.

У верасні 2013 года перайшоў у чэшскі «Багеміянс 1905» на правах арэнды[9]. У новым клубе Дзмітрый узяў 7-ы нумар. Незадоўга да падпісання кантракту Яроменка даў інтэрв’ю, у якім прызнаўся, што пераход у «Металіст» павярнуўся для яго застоем у кар’еры і ён гатовы пагадзіцца на горшыя ўмовы, толькі б атрымліваць гульнявую практыку[10]. У выніку, аднак, не здолеў замацавацца ў аснове «Багеміянса», звычайна толькі выхадзіў на замену.

У ліпені 2014 года перайшоў у склад дэбютанта Прэм’ер-лігі — данецкага «Алімпіка». За данецкі клуб правёў 8 матчаў у чэмпіянаце.

У красавіку 2015 года падпісаў кантракт з клубам беларускай Вышэйшай лігі «Слуцк»[11]. Распачынаў сезон у якасці іграка асновы, але 25 красавіка ў матчы супраць «Мінска» атрымаў траўму, з-за якой выбыў да чэрвеня. 1 ліпеня 2015 года кантракт са «Слуцкам» быў разарваны па ўзаемнай згодзе[12].

У жніўні 2015 года папоўніў склад ужгарадскай «Гаверлы»[13]. У ліпені 2016 года перайшоў у «Абалонь-Бровар», пакінуў каманду па заканчэнні сезона 2017/18.

З лета 2018 года выступаў на аматарскім узроўні. Гуляў за клуб «Малынск» з аднайменнай вёскі ў Ровенскай вобласці, а ў ліпені 2019 перабраўся ў «Вікторыю» з Мыкалаіўкі. У сезоне 2021/22 стаў гуляць за клуб за клуб у Другой лізе. Пакінуў «Вікторыю» ў снежні 2021 года.

Летам 2022 года далучыўся да другалігавай «Нівы» з Бузавай.

Міжнародная кар’ера

Выступаў за юнацкія зборныя Украіны розных узростаў. У 2009 годзе разам са зборнай да 19 гадоў стаў чэмпіёнам Еўропы (згуляў на турніры ва ўсіх 5 матчах сваёй каманды).

Зноскі

  1. Dmytro Eremenko // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Dmytro Yeremenko // FBref.com
  3. ДМИТРИЙ ЕРЁМЕНКО на сайті dynamomania.com(недаступная спасылка)
  4. Д. Еременко арендован «Волынью»(руск.)  (недаступная спасылка). Football.ua (17 жніўня 2009). Архівавана з першакрыніцы 20 верасня 2009. Праверана 26.05.2011.
  5. Запорожский «Металлург» берет игрока «Динамо-2»(руск.)  (недаступная спасылка). Football.ua (13 жніўня 2010). Архівавана з першакрыніцы 16 жніўня 2010. Праверана 26.05.2011.
  6. «Металлист» подписал Дмитрия Еременко(руск.)  (недаступная спасылка). Football.ua (14 ліпеня 2011). Архівавана з першакрыніцы 22 мая 2012. Праверана 29.07.2011.
  7. Еременко на полгода в Ворскле(недаступная спасылка)
  8. Ворскла: есть первая победа

  9. Полузащитник Металлиста отправляется в Чехию(руск.) . Football.ua (12 верасня 2013).

  10. Д. Ерёменко: «Готов согласиться на худшие условия, лишь бы играть»(руск.) . Football.ua (31 жніўня 2013).
  11. Залеский, Геращенков и Дмитрий Еременко подписали контракты со «Слуцком»
  12. «Слуцк» расторг контракт с Дмитрием Еременко
  13. Говерла подписала Дмитрия Еременко
Тэмы гэтай старонкі (25):
Катэгорыя·Ігракі ФК Слуцк
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама-2 Кіеў
Катэгорыя·Ігракі ФК Абалонь Кіеў
Катэгорыя·Ігракі ФК Металург Запарожжа
Катэгорыя·Ігракі ФК Вікторыя Мыкалаіўка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Ніва Бузава
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Ворскла Палтава
Катэгорыя·Ігракі ФК Алімпік Данецк
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1990 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 20 чэрвеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Металіст Харкаў
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Валынь Луцк
Катэгорыя·Ігракі ФК Багеміянс 1905
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Харкаве
Катэгорыя·Ігракі ФК Гаверла Ужгарад
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Футбалісты Украіны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта