wd wp Пошук:

Дзмітрый Пятровіч Канчалоўскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Канчалоўскі.

Дзмітрый Пятровіч Канчалоўскі (18781952) — гісторык і прававед, калабарацыяніст. Сын выдаўца і перакладчыка П. П. Канчалоўскага.

Біяграфія

Нарадзіўся 28 сакавіка (9 красавіка1878 года.

У 1902 годзе скончыў з дыпломам 1-й ступені гісторыка-філалагічны факультэт Маскоўскага універсітэта, пасля чаго два гады вучыўся ў Берлінскім універсітэце[3]. Атрымаўшы адукацыю стаў выкладаць старажытную гісторыю па спецыяльнасці «Гісторыя Рыма» у Маскоўскім універсітэце.

Быў дабраахвотнікам у складзе расійскай арміі ў Першай сусветнай вайне. Прыняў удзел у баях ва Усходняй Прусіі і Галічыны.

З 1918 па 1921 гады быў прафесарам кафедры ўсеагульнай гісторыі гісторыка-філалагічнага факультэта Маскоўскага універсітэта. У 1921/1922 навучальным годзе — прафесар гістарычнага/грамадска-педагагічнага аддзялення факультэта грамадскіх навук. У 1921 годзе быў звольнены з універсітэта. 31 кастрычніка 1921 года стаў першым лектарам у Беларускім дзяржаўным універсітэце[4].

У 1924—1925 гадах працаваў тэхнічным рэдактарам у Дзяржвыдаце. У наступныя гады ён займаўся выданнем навуковых дапаможнікаў і выкладаннем моў (нямецкай і латыні) у розных ВНУ Расіі, працаваў у Расійскай асацыяцыі навукова-даследчых інстытутаў грамадскіх навук (да 1929 года). З 1934 па 1935 гады — прафесар старажытнай гісторыі ў інстытуце філасофіі, літаратуры і гісторыі (МІФЛГ). З 1939 па 1941 гады загадчык кафедры лацінскай мовы.

У пачатку Вялікай Айчыннай вайны Канчалоўскі разам з жонкай і трыма дачкамі паехаў на сваю дачу пад Мажайскам, каб як мага хутчэй перайсці на нямецкі бок. У аўтабіяграфіі, напісанай пазней для Аперштаба Розенберга, ён пазначыў: «Я адчуваў прыязнасьць да надыходзячага нямецкага Вермахта, якую летам і восенню 41-га падзяляў з многімі суайчыннікамі. Пасля бальшавіцкіх катаў і прыгнятальнікаў нямецкія салдаты здаваліся мне рыцарамі святла, якія вядуць святы бой з вырадкамі пекла»[3].

У 1941—1944 гадах пад псеўданімам Сашальскі працаваў у Смаленску ў аддзеленні прапаганды мясцовай рускай грамадзянскай адміністрацыі. Акрамя гэтага ён быў выкладчыкам на курсах настаўнікаў і дамогся стварэння рускай настаўніцкай семінарыі. Вясной 1944 года Канчалоўскі ўзначаліў смаленскі аддзел Нацыянал-сацыялістычнай працоўнай партыі Расіі Браніслава Камінскага[5].

Стрыечны ўнук Дзмітрыя Пятровіча, Андрэй Канчалоўскі паказваў, што:

“Баючыся ГУЛАГа, перад вайной паехаў у Беларусь, бліжэй да польскай мяжы, і там чакаў немцаў, бо верыў, што тыя прынясуць пазбаўленне ад ненавісных яму бальшавікоў. Аднак хутка Дзмітрый Пятровіч пераканаўся, што Гітлер хоча ператварыць Расію ў германскую калонію. Канфлікт з акупацыйнымі ўладамі скончыўся тым, што яго адправілі ў лагер для перамешчаных асоб… "

Кончаловский/ Пофигист(недаступная спасылка) // «Итоги». — 29 октября 2012 г.

Насуперак сумніўным мемуарам, немцы не саджалі Канчалоўскага ў лагер — ён актыўна супрацоўнічаў з імі аж да 1945 года, пражываючы ў Гамбургу і Берліне. Пасля заканчэння вайны Канчалоўскі апынуўся ў амерыканскім лагеры для перамешчаных асоб у раёне Гановера, адкуль здолеў выбрацца ў Францыю, дзе жыла яго сястра. З 1947 года Канчалоўскі жыў у Парыжы. Пахаваны на могілках Сэнт-Жэнеўеваў-дэ-Буа.

Літаратура

Сям’я

Жонка: Зінаіда Іванаўна — дачка І. Г. Ілавайскага.

Дзеці:

Зноскі

  1. Archives de Paris
  2. Archives de Paris
  3. 1 2 ДМИТРИЙ ПЕТРОВИЧ КОНЧАЛОВСКИЙ
  4. Галерея Славы: Дмитрий Петрович Кончаловский
  5. Несостоявшийся министр национал-социалистической России
  6. Метрическая запись Владимирской церкви при Императорском Российском посольстве в Берлине (ЦГИА СПб. — Ф. 19. — Оп. 126. — Д. 1688)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (22):
Нарадзіліся ў 1878 годзе
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Дактары гістарычных навук
Памерлі ў 1952 годзе
Выпускнікі гісторыка-філалагічнага факультэта Маскоўскага ўніверсітэта
Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Асобы
Вікіпедыя:Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Рэдактары СССР
Вікіпедыя:Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Пахаваныя на могілках Сент-Жэнеўеў-дэ-Буа
Памерлі 10 чэрвеня
Вучоныя паводле алфавіта
Памерлі ў Парыжы
Нарадзіліся 9 красавіка
Прафесары МДУ
Гісторыкі СССР
Рускія калабарацыяністы ў Другой сусветнай вайне
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Гісторыкі
Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»