wd wp Пошук:

Дзмітрый Мікалаевіч Шчагрыковіч

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Дзмітрый Шчагрыковіч (нар. 7 снежня 1983, Салігорск) — беларускі футбаліст (паўабаронца) і трэнер. У цяперашні час працуе трэнерам у клубе «Слуцк».

Клубная кар’ера

У 2003—2004 гадах гуляў у БАТЭ, пасля доўгі час быў футбалістам мінскага МТЗ-РІПА. Забіў мяч у апошнім туры чэмпіянату 2009 у браму «Віцебска», тым самым выратаваўшы мінскі клуб ад вылету, але сам пакінуў яго. Пасля гуляў за «Белшыну» і «Мінск».

У студзені 2012 года падпісаў кантракт з «Тарпеда-БелАЗ». Хутка стаў адным з лідараў жодзінскага клуба, замацаваўшыся на пазіцыі апорнага паўабаронцы (часам выступаў як цэнтральны паўабаронца). У пачатку 2013 года стаў таксама капітанам каманды, і ў сезоне 2013 правёў усе 32 матчы клуба ў чэмпіянаце. Заставаўся трывалым іграком асновы і ў 2014 годзе, але з-за траўмы не гуляў у верасні 2014 года.

У студзені 2015 года падоўжыў кантракт з жодзінцамі[2]. У сезоне 2015 з’яўляўся на полі, пераважна выходзячы на замену. У студзені 2016 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Тарпеда-БелАЗ»[3].

Неўзабаве пасля зыходу з жодзінскага клуба стаў іграком «Слуцка»[4], дзе замацаваўся ў якасці асноўнага апорнага паўабаронцы. Сезон 2017 таксама пачынаў у аснове, але пазней стаў у асноўным толькі выхадзіць на замену. Па заканчэнні сезона ў лістападзе 2017 года разарваў кантракт са «Слуцкам»[5].

У студзені 2018 года стаў іграком «Белшыны»[6], а ў студзені 2019 года перайшоў у «Смалявічы»[7]. У першай палове сезона 2019 быў іграком стартавага складу, са жніўня страціў месца ў аснове. У студзені 2020 года падоўжыў кантракт са «Смалявічамі»[8].

У кастрычніку 2020 года пакінуў «Смалявічы», завяршыўшы кар’еру[9], і ўвайшоў у трэнерскі штаб «Слуцка»[10].

У ліпені 2021 года ў якасці аматара далучыўся да слуцкага «Спартака» ў Другой лізе.

Міжнародная кар’ера

Гуляў за моладзевую зборную Беларусі. У 2009 годзе згуляў адзін неафіцыйны матч за зборную Беларусі (другая зборная).

Сям’я

Стрыечны брат Дзмітрыя, Сяргей, таксама з’яўляецца футбалістам.

Дасягненні

Статыстыка выступленняў

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2001дубльШахцёр250
2002дубльШахцёр251
2003Д1БАТЭ81
2004Д1БАТЭ171
2005Д1МТЗ-РІПА160
2006Д1МТЗ-РІПА251
2007Д1МТЗ-РІПА231
2008Д1МТЗ-РІПА300
2009Д1МТЗ-РІПА262
2010Д1Белшына312
2011Д1Мінск321
2012Д1Тарпеда-БелАЗ250
2013Д1Тарпеда-БелАЗ324
2014Д1Тарпеда-БелАЗ271
2015Д1Тарпеда-БелАЗ171
2016Д1Слуцк261
2017Д1Слуцк140
2018Д2Белшына231
2019Д2Смалявічы160
2020Д1Смалявічы171

Зноскі

  1. Dmitri Shchegrikovich // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Бурко, Щегрикович, Панковец и Челядинский продлили контракты с “Торпедо-БелАЗ”
  3. “Торпедо-БелАЗ” не стал продлевать контракт с Дмитрием Щегриковичем
  4. “Слуцк” подписал Былину, Игоря Воронкова, Щегриковича и Яцкевича. Перепечко находится на просмотре
  5. Былина, Сафонов, Щегрикович, Гуренко, Коне и Юсов покидают «Слуцк»
  6. Руслан Копанцов и Дмитрий Щегрикович снова стали футболистами “Белшины”
  7. Левицкий, Гомза и Щегрикович пополнили ряды “Смолевичей”
  8. «Смолевичи» вышли из отпуска!
  9. Дмитрий Щегрикович завершил карьеру игрока
  10. “Слуцк” возглавил Бразевич. Кончиц уволен
Тэмы гэтай старонкі (24):
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Ігракі ФК БАТЭ
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Ігракі ФК Спартак Слуцк
Катэгорыя·Нарадзіліся 7 снежня
Катэгорыя·Футбольныя трэнеры паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Белшына
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1983 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Мінск
Катэгорыя·Ігракі ФК Партызан Мінск
Катэгорыя·Ігракі ФК Шахцёр Салігорск
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Слуцк
Катэгорыя·Футбольныя трэнеры Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Салігорску
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Смалявічы
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта