.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Дзмітрый Байдук (нар. 3 жніўня 1996, Чурылавічы, Мінскі раён) — беларускі футбаліст, паўабаронца польскага клуба «Зніч» з Бялы Піскай.
Пачынаў займацца футболам у школе мінскага МТЗ-РІПА, аднак у юнацкім узросце перабраўся ў склад барысаўскага БАТЭ. З 2013 года пачаў выступаць за дубль, дзе адразу стаў адным з асноўных ігракоў, выступаў на пазіцыі абаронцы. У 2014 і 2015 гадах гуляў за моладзевую каманду БАТЭ ў Юніёрскай лізе УЕФА. 18 ліпеня 2015 года згуляў за барысаўскую каманду ў першым матчы 1/16 Кубка Беларусі супраць шклоўскага «Спартака» (1:2), у той сустрэчы каманда барысаўчан была прадстаўлена ў асноўным дублёрамі.
У сакавіку 2016 года на правах арэнды далучыўся да клуба Першай лігі «Смалявічы-СТІ»[2], які стаў фарм-клубам барысаўчан. Па заканчэнні сезона 2016 супрацоўніцтва БАТЭ са смалявіцкім клубам было спынена, аднак абаронца застаўся ў «Смалявічах-СТІ». У гэты час стаў часцей выступаць на пазіцыі паўабаронцы. Па выніках сезона 2017 дапамог камандзе выйсці ў Вышэйшую лігу, але сам пакінуў клуб.
У студзені 2018 года стаў іграком бабруйскай «Белшыны»[3]. Часам выступаў на пазіцыі нападніка, з 11 галамі стаў другім бамбардзірам каманды. У лістападзе 2018 года папоўніў склад «Гарадзеі»[4]. Трывала з’яўляўся на полі, чаргуючы выхады ў стартавым складзе і на замену.
У лютым 2021 года перайшоў у брэсцкае «Дынама»[5], дзе звычайна зрэдку выхадзіў на замену. У ліпені 2021 года пакінуў клуб[6].
У студзені 2022 года папоўніў склад польскага клуба «Зніч» з Бялы Піскай[7].
15 красавіка 2015 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, адгуляўшы ўсе 90 хвілін у таварыскім матчы супраць моладзевай зборнай Украіны да 20 гадоў (0:1). Пазней яшчэ некалькі разоў прыцягваўся ў зборную, выхадзіў на замену ў чатырох матчах.
Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2013 | дубль | БАТЭ | ![]() | 29 | 2 |
2014 | дубль | БАТЭ | ![]() | 10 | 0 |
2015 | дубль | БАТЭ | ![]() | 22 | 3 |
2016 | Д2 | Смалявічы-СТІ | ![]() | 22 | 0 |
2017 | Д2 | Смалявічы-СТІ | ![]() | 26 | 3 |
2018 | Д2 | Белшына | ![]() | 27 | 11 |
2019 | Д1 | Гарадзея | ![]() | 20 | 1 |
2020 | Д1 | Гарадзея | ![]() | 25 | 0 |
2021 (1) | Д1 | Дынама | ![]() | 6 | 0 |
Пасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі[8].