wd wp Пошук:

Дзмітрый Анатолевіч Балашоў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Балашоў. .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Дзмітрый Анатолевіч Балашоў (нар. 8 студзеня 1974, Мінск, Беларуская ССР) — беларускі футболіст, нападнік.

Клубная кар’ера

Прафесійную кар’еру пачаў у 1992 годзе ў мінскім «Тарпеда». У гэтым жа годзе перайшоў у КПФ, у якім правёў 80 матчаў і забіў 27 галоў. У час знаходжання ў слонімскім клубе быў аддадзены ў 1994 годзе ў арэнду ў лідскі «Абутнік». У 1996 годзе вярнуўся ў «Тарпеда». У наступным годзе апынуўся ў складзе бабруйскай «Белшыны», з якой у першым жа для сябе сезоне ў клубе заваяваў нацыянальны кубак (у фінале забіў гол у браму «Дынама-93» і ўсталяваў канчатковы лік 2:0). 1999 год правёў у тульскім «Арсенале». Праз год вярнуўся ў «Белшыну» і зноў дапамог клубу стаць уладальнікам Кубка Беларусі, а таксама стаць чэмпіёнам. У далейшым таксама выступаў за салігорскі «Шахцёр», светлагорскі «Хімік», «Баранавічы», рагачоўскі «Дняпро-ДЮСШ-1» і «Асіповічы», дзе пасля трохгадовага перапынку завяршыў прафесійную кар’еру.

Міжнародная кар’ера

Дэбют за нацыянальную зборную Беларусі адбыўся 8 чэрвеня 1997 года ў кваліфікацыйным матчы чэмпіянату свету 1998 супраць зборнай Шатландыі (0:1). Усяго Балашоў правёў за зборную 6 матчаў.

Дасягненні

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (24):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Белшына
Катэгорыя·Ігракі ФК Шахцёр Салігорск
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Арсенал Тула
Катэгорыя·Ігракі ФК Ліда
Катэгорыя·Ігракі ФК Асіповічы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Хімік Светлагорск
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Ігракі ФК Белшына-2
Катэгорыя·Ігракі ФК Дняпро Рагачоў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1974 годзе
Катэгорыя·Ігракі ФК Тарпеда Мінск
Катэгорыя·Ігракі ФК Баранавічы
Катэгорыя·Ігракі зборнай Беларусі па футболе
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Камунальнік Слонім
Катэгорыя·Нарадзіліся 8 студзеня
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы