wd wp Пошук:

Дзмітрый Іванавіч Смірноў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Смірноў. Дзмітрый Іванавіч Смірно́ў (руск.: Дмитрий Иванович Смирнов; 26 чэрвеня 1901 — 17 сакавіка 1975) — камандзір 121-га стралковага (50-я армія, 2-і Беларускі фронт), генерал-маёр. Герой Савецкага Саюза (1944).

У Чырвонай Арміі з 1920 года. У 1922 годзе скончыў 12-я Уладзікаўказскія пяхотныя камандныя курсы, у 1929 г. курсы «Выстрал». У 1936 годзе скончыў Ваенную акадэмію імя М. В. Фрунзэ. Са снежня 1937 г. у Генштабе РСЧА. У 1940—1941 гадах на тэрыторыі МанголііХарбіне) са спецыяльным заданнем. У снежні прызначаны камандзірам 122-й асобнай стралковай брыгады ў Прыволжскай ваеннай акрузе.
Падчас Вялікай Айчыннай вайны на фронце з красавіка 1942 года на пасадзе камандзіра 122-й асобнай стралковай брыгады (Бранскі фронт), з чэрвеня 1942 года — камандзір 73-й стралковай дывізіі (Паўднёвы, Паўночна-Каўказскі, Бранскі, Цэнтральны франты). Са снежня1943 года камандзір 121-га стралковага корпуса (Беларускі, 1-ы і 2-і Беларускі франты).

Корпус пад камандаваннем генерал-маёра Д. І. Смірнова вызначыўся 24 чэрвеня 1944 года пры фарсіраванні ракі Проня. Прарваў абарону праціўніка паўночна-заходней Чавусаў, захапіў плацдарм, вызваліў горад Чавусы і з баямі прайшоў каля 50 км, фарсіраваў Дняпро. 8 чэрвеня корпус удзельнічаў у вызваленні Магілёва.

Пасля вайны Д. І. Смірноў на пасадах у Савецкай Арміі (намеснік каменданта і камендант савецкага сектара Берліна, на пасадах у Галоўнай Інспекцыі Сухапутных войскаў, у ваеннай акадэміі імя М. В. Фрунзэ). З 1953 г. начальнік штаба Беларускай ваеннай акругі, у 1953—1957 гадах ваенны саветнік у арміі Румыніі. У 1957—1960 гг. Д. І Смірноў на пасадзе начальніка асноўнага факультэта акадэміі імя М. В. Фрунзэ.

З 1960 года генерал-маёр Д. І. Смірноў у адстаўцы. Жыў у Маскве.

Узнагароды

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (27):
Катэгорыя·Нарадзіліся 26 чэрвеня
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Суворава II ступені
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1901 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Пахаваныя на Увядзенскіх могілках
Катэгорыя·Памерлі ў 1975 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Кутузава II ступені
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў Маскве
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Кастрамской вобласці
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Кастрамской губерні
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Выпускнікі Ваеннай акадэміі імя М. В. Фрунзэ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Генерал-маёры СССР
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Багдана Хмяльніцкага I ступені
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Памерлі 17 сакавіка
Катэгорыя·Ганаровыя грамадзяне Магілёва
Катэгорыя·Пехацінцы Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
Катэгорыя·Героі Савецкага Саюза
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак