wd wp Пошук:

Дзеркаўшчына

Дзе́ркаўшчына[1] (трансліт.: Dzierkaŭščyna, руск.: Дерковщина) — вёска ў Глыбоцкім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Карабоўскага сельсавета.

Гісторыя

У 1806 годзе належала Бухавецкаму. У 1866 годзе ў вёсцы было 26 двароў, 196 жыхароў каталіцкага веравызнання, у фальварку — 56 жыхароў[2].

У 1940—1958 гадах была цэнтрам Дзеркаўшчынскага сельсавета[3].

СМІ

У 2000—2001 гадах выходзіла газета «Рэха Дзеркаўшчыны», заснавальнікам якой быў Зміцер Курцэвіч. Выйшла 10 нумароў[4]. Выданне асвятляла вясковыя праблемы[5].

Інфраструктура

Працуюць Дзеркаўшчынскі дзіцячы сад — базавая школа[6], цэнтр культуры[7], крамы, ФАП, пошта[8].

Славутасці

Галерэя

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
  2. Dzierkowszczyzna // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. — Tom II (Derenek — Gżack), 1881. — S. 276 (польск.)
  3. Рашэнне выканкома Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 31 сакавіка 1958 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1958, № 3.
  4. Курцэвіч Дзмітры Бярнардавіч // Півавар, М. В. Краязнаўцы Віцебшчыны другой паловы XX — пачатку XXI ст.: біябібліяграфічны даведнік / М. В. Півавар. — Мінск: Кнігазбор, 2010. — С. 179.
  5. Зміцер Лупач.. Самыя “глыбокiя” СМI Беларусi (нявызн.). Eurobelarus.info (9 лютага 2013). Архівавана з першакрыніцы 30 ліпеня 2013. Праверана 21 лютага 2022.
  6. Галоўная (нявызн.). Афіцыйны сайт дзяржаўнай установы адукацыі «Дзеркаўшчынская дзіцячы сад — базавая школа Глыбоцкага раёна». Праверана 21 лютага 2022.
  7. Дзеркаўшчынскі цэнтр культуры, в. Дзеркаўшчына, Глыбоцкі р-н (нявызн.). Ethno.by. Праверана 21 лютага 2022.
  8. Уладзімер Скрабатун. Сваю газэту — кожнаму хутару // Наша Ніва. — 29 студзеня 2001. — № 5 (214). — С. 1.
  9. 1148. Помнік землякам // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Віцебская вобласць. — С. 231. — 496 с., іл.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Дзеркаўшчына
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Карабоўскі сельсавет
Катэгорыя·Артыкулы са спасылкамі на Глобус Беларусі
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных
Катэгорыя·Населеныя пункты Глыбоцкага раёна