wd wp Пошук:

Джэрэмі Бэнтам

Джэ́рэмі Бэ́нтам (англ.: Jeremy Bentham; 15 лютага 1748, Лондан — 6 чэрвеня 1832, Лондан) — англійскі асветнік, вынаходнік, адзін з заснавальнікаў ідэалогіі неалібералізму.

Біяграфія

Джэрэмі Бэнтам нарадзіўся ў багатай сям’і ў Лондане. Да 3 гадоў навучыўся чытаць і размаўляць на лацінскай мове. У 7 гадоў — іграць на скрыпцы. У 12 гадоў быў накіраваны бацькам навучацца ў Каралеўскі каледж Оксфардскага ўніверсітэта. У 1769 г. атрымаў ступень магістра права.

Працаваў прыватным адвакатам у Лондане. У 17861787 гг. жыў разам з братам Сэмюэлам Бэнтамам у Крычаве, дзе падрыхтаваў праект Паноптыкона. Пасля вяртання ў Вялікабрытанію актыўна займаўся грамадскай дзейнасцю, выступаў за рэформу права і кадыфікацыю заканадаўства, вёў перапіску з вядомымі палітыкамі і эканамістамі, у тым ліку Адамам Смітам. Прапанаваў некалькі вынаходніцкіх праектаў. Аднак ніводны пры яго жыцці не быў рэалізаваны. Удзельнічаў у заснаванні Універсітэцкага каледжа ў Лондане.

Пасля смерці па яго асабістаму тастаменту яго цела было публічна анатамавана, галава і шкілет запоўнены сенам і муміфікаваны. З 1850 г. мумія захоўваецца для ўсеагульнага агляду ва Універсітэцкім каледжы ў Лондане.

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 Jeremy Bentham // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Бентам Иеремия // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. 1 2 Kindred Britain
  5. Lundy D. R. The Peerage

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Нарадзіліся 15 лютага
Катэгорыя·Памерлі ў Лондане
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Філосафы Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Англіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вынаходнікі Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі 6 чэрвеня
Катэгорыя·Памерлі ў 1832 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй альма-матар у картцы
Катэгорыя·Дзеячы лібералізму
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1748 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных