wd wp Пошук:

Джэбель-Баркал

Джэбель-Баркал (араб. جبل بركل‎‎‎) — археалагічны помнік у аднайменным скальным масіве на поўначы Судана. У 2003 г. унесены ў спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА разам з месцам знаходжання старажытнага горада Напата. Ахоўваемая плошча — 183 га. У яе склад таксама ўваходзіць археалагічны помнік Нуры.

Гісторыя

Джэбель-Баркал уяўляе сабою скальны масіў з плоскай вяршыняй да 98 м у вышыню. Размешчаны ў даліне Ніла, не далёка ад чацвёртага парога. Каля 1450 г. да н. э. пасля заваявання дзяржавы Керма Джэбель-Баркал і навакольныя тэрыторыі былі абраны старажытнымі егіпцянамі для пабудовы адміністрацыйнага цэнтра Нубіі, горада Напата. Скальны масіў быў прысвечаны богу Амону і атрымаў назву Свяшчэннай скалы. Старажытнаегіпецкае пісьмо адлюстроўвала назву наступным чынам:

Dw
Z1
O39A6N18
N18
N18
niwt

На працягу 2 тысячагоддзяў (да VI ст. н. э.) Джэбель-Баркал з’яўляўся месцам шанавання, пахавання, будаўніцтва храмаў і адлюстравання культурнага развіцця Нубіі. У перыяд 850 - 250 гг. да н. э. тут дамінавалі прыклады кушыцкага мастацтва эпохі Напаты. У перыяд з 250 г. да н. э. да 350 г. н. э. — эпохі Мероэ.

Брытанскія даследчыкі ўпершыню паведамілі аб Джэбель-Баркал у 1820 г. У 1916 - 1920 гг. ён вывучаўся амерыканскім егіптолагам Дж. А. Рэйснерам, які арганізоўваў раскопкі Кермы. У 1973 г. італьянская археалагічная экспедыцыя пачала сістэматычныя раскопкі. З 1986 г. раскопкі набылі міжнародны характар, кантралююцца Нацыянальнай службай старажытнасцяў Судана. У 2003 г. Джэбель-Баркал унесены ў спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Археалогія

У скальным масіве Джэбель-Баркал і непасрэдна каля яго выяўлены наступныя археалагічныя пласты і асобныя месцы археалагічных знаходак:

Акрамя таго, каля заходняга схіла Джэбель-Баркал выяўлена месца пахавання, якое ўключае піраміды і магільні канца эпохі Напаты — пачатку эпохі Мероэ (каля 300 - 50 гг. да н. э.). Каля Джэбель-Баркал адкрыты археалагічны музей, у якім экспануюцца найбольш цікавыя знаходкі.

Гл. таксама

Галерэя

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Сусветная спадчына ў Судане
Катэгорыя·Нубія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Археалагічныя аб’екты
Катэгорыя·Сусветная спадчына паводле алфавіта
Катэгорыя·Археалогія ў Судане