wd wp Пошук:

Джон Торэнс Тэйт

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Тэйт.

Джон Торэнс Тэйт (англ.: John Torrence Tate; 13 сакавіка 1925, Мінеапаліс, Мінесота — 16 кастрычніка 2019) — амерыканскі матэматык, які ўнёс фундаментальны ўклад у алгебраічную тэорыю лікаў, арыфметычную геаметрыю і звязаныя з імі галіны алгебраічнай геаметрыі.

Прафесар-эмерыт Гарвардскага ўніверсітэта. Член Нацыянальнай акадэміі навук ЗША (1969), замежны член Французскай акадэміі навук (1992).

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і прафесара фізікі Мінесотскага ўніверсітэта і рэдактара часопіса Physical Review Джона Торэнса Тэйта-старэйшага; маці — Лоіс Беатрыс Фослер — настаўніца англійскай мовы.

Ступень бакалаўра атрымаў у Гарвардскім універсітэце, у 1950 годзе ў Прынстанскім універсітэце атрымаў ступень Ph.D. пад кіраўніцтвам Эміля Арціна. Пасля гэтага выкладаў у Гарвардзе на працягу 36 гадоў, у 1990 годзе перайшоў у Тэхаскі ўніверсітэт і працаваў там да сваёй адстаўкі ў 2009 годзе.

Удзельнік групы Бурбакі, прычым адзін з нямногіх яе ўдзельнікаў-нефранцузаў.

Зноскі

  1. MacTutor History of Mathematics archive Праверана 22 жніўня 2017.
  2. John Tate // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. John Torrence Tate // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. John Tate 1925-2019
  5. geni.com — 2006. — 175000000 экз.
Тэмы гэтай старонкі (25):
Катэгорыя·Бурбакі
Катэгорыя·Члены Французскай акадэміі навук
Катэгорыя·Матэматыкі XXI стагоддзя
Катэгорыя·Стыпендыяты Гугенхайма
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
Катэгорыя·Матэматыкі ў тэорыі лікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінеапалісе
Катэгорыя·Памерлі 16 кастрычніка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 2019 годзе
Катэгорыя·Выкладчыкі Гарвардскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Члены Амерыканскага матэматычнага таварыства
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ў Масачусетсе
Катэгорыя·Лаўрэаты Абелеўскай прэміі
Катэгорыя·Матэматыкі XX стагоддзя
Катэгорыя·Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1925 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Прынстанскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Выпускнікі Гарварда
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Вольфа па матэматыцы
Катэгорыя·Нарадзіліся 13 сакавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Матэматыкі ЗША