wd wp Пошук:

Джозеф Альберс

Джозеф (Ёзэф) Альберс (ням.: Josef Albers; 19 сакавіка 1888, Ботрап — 25 сакавіка 1976, Нью-Хэйвен, штат Канектыкут) — нямецкі і амерыканскі мастак, дызайнер, паэт, тэарэтык і выкладчык.

Біяграфія

У 1920 годзе стаў студэнтам вышэйшай школы Баўхаўс у Веймары. У 1922 годзе ён стварае ў Баўхаўсе новую майстэрню мастацкага шкла, а затым узначальвае там майстэрню мэблі. Яго раннія ксілаграфіі і літаграфіі не вылучаюцца над сярэднім узроўнем экспрэсіянізму. Пад уплывам канструктывізму Баўхаўса (дзе адным з яго галоўных настаўнікаў быў Ласла Махой-Надзь) перайшоў да значна больш строгага абстрактна-геаметрычнага стылю, захапляючыся т. зв. дыяфаніямі, празрыстымі кампазіцыямі на шкле, выкананымі з дапамогай пескаструмянёвага апарата. Пераехаўшы разам са школай у Дэсау (1925 год), быў пераемнікам М. Брэера на пасадзе кіраўніка мэблевай майстэрні, а з 1930 года — намеснікам дырэктара ўсёй школы. Актыўна працаваў як дызайнер, ствараючы эскізы мэблі, а таксама шклянога і металічнага начыння[13].

У 1933 годзе, пасля прыходу да ўлады нацыстаў, стаў адным з першых выкладчыкаў Баўхаўса, якія эмігравалі ў ЗША. Выкладаў у каледжы Блэк-Маўнцін у Ашвіле, Паўночная Караліна да 1949 года. Сярод яго вучняў былі В. дэ Кунінг, Р. Мазервел, К. Ноланд і Р. Раўшэнберг. У 1950 годзе ўзначаліў кафедру дызайну ў Школе мастацтваў Ельскага ўніверсітэта, дзе чытаў лекцыі да 1960 года.

Да 1970 года Альберс стаў ганаровым членам чатырнаццаці школ і акадэмій; у 1971 годзе адбылася рэтраспектыўная выстава яго работ у Метраполітэн-музей. У апошнія гады свайго жыцця мастак ствараў у асноўным манументальныя насценныя кампазіцыі для грамадскіх будынкаў, у тым ліку для Аспіранцкага цэнтра Гарвардскага ўніверсітэта, выдавецтваў «Тайм» і «Лайф» у Нью-Ёрку, Музея гісторыі мастацтваў і культуры ў Мюнстэры і г.д[14].

Памёр Альберс у Нью-Хэйвене, Канектыкут 25 сакавіка 1976 года.

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 Josef Albers
  3. 1 2 Encyclopædia Britannica
  4. 1 2 RKDartists
  5. 1 2 https://zkm.de/en/person/josef-albers Праверана 30 чэрвеня 2022.
  6. Bucksteeg J. (unspecified title) — 2020. — S. 44.
  7. Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.
  8. Bürdek B. E. (unspecified title)Кёльн: M. DuMont Schauberg, 1991. — С. 37. — ISBN 978-3-7701-2728-3
  9. 1 2 https://americanart.si.edu/artist/josef-albers-46
  10. The New York Times / D. BaquetManhattan, NYC: The New York Times Company, A. G. Sulzberger, 1851. — ISSN 0362-4331; 1553-8095; 1542-667X
  11. https://www.tate.org.uk/art/art-terms/a/american-abstract-artists-aaa Праверана 18 кастрычніка 2018.
  12. http://americanabstractartists.org/current-members/past/ Праверана 20 кастрычніка 2018.
  13. 100 художников, 1999, с. 6
  14. Энциклопедия модернизма, 2002, с. 122
Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Нарадзіліся 19 сакавіка
Катэгорыя·Выпускнікі Мюнхенскай акадэміі мастацтваў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Выкладчыкі Ельскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Каралеўстве Прусія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 1976 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Канектыкуце
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ботрапе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1888 годзе
Катэгорыя·Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і літаратуры
Катэгорыя·Памерлі 25 сакавіка
Катэгорыя·Афіцэры ордэна За заслугі перад ФРГ