wd wp Пошук:

Паццуолі

Паццуолі (італ.: Pozzuoli) — камуна ў Італіі, размяшчаецца ў рэгіёне Кампанія, падпарадкоўваецца адміністрацыйнаму цэнтру Неапаль.

Насельніцтва складае 108148 чалавек (2008 г.), шчыльнасць насельніцтва складае 1933 чал./км². Займае плошчу 43 км². Паштовы індэкс — 80078. Тэлефонны код — 081.

Заступнікам населенага пункта лічыцца святы San Procolo.

Гісторыя

Горад абавязаны сваім заснаваннем (каля 529 да н.э.) старажытным грэкам, якія назвалі яго Дыкеархіяй («горадам справядлівасці»). У выніку Самніцкіх войнаў гэтая частка Вялікай Грэцыі дасталася рымлянам, якія пераназвалі горад у Путэолы. Спроба Ганібала авалодаць горадам у 214 г. да н.э. скончылася няўдала.

Пасля набыцця статусу калоніі ў 194 г. да н.э. Путэолы квітнелі ў якасці буйнога гандлёвага порта. Пасля падзення Рымскай імперыі землетрасенні і пагроза вулканічных вывяржэнняў вымусіла жыхароў перабрацца ў суседні Неапаль, з якім ужо ў старажытнасці Паццуолі быў злучаны тунэлем, пракапаным пад прыбярэжнай скалой. Частка старажытнага горада з-за сейсмічнай актыўнасці цяпер ляжыць пад вадой і даследуецца марскімі археолагамі.

Славутасці

Рэшткі антычнага горада — тэрмы, рынак, некропаль з распісанымі пахавальнымі камерамі — параўнальна добра захаваліся. Сярод іх першае месца належыць амфітэатру Флавіяў, аднаму з найбуйнейшых у старажытным свеце. Разваліны рынку ў турыстычных буклетах праходзяць як храм Серапіса. Споліі з храма Аўгуста былі выкарыстаны пры ўзвядзенні ў Сярэднявеччы сабора Св. Прокла.

У наваколлях горада можна паглядзець на вулкан Монтэ-Нуова, які з’явіўся ў XVI стагоддзі, і вулканічны кратар Сальфатара (англ.), які час ад часу выкідвае серныя пары.

Дэмаграфія

Дынаміка насельніцтва:

Гарады-пабрацімы

Адміністрацыя камуны

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нявызначаная краіна (тэлефонны код)
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96%2C %D1%8F%D0%BA%D1%96%D1%8F %D0%B2%D1%8B%D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%8B%D1%81%D1%82%D0%BE%D1%9E%D0%B2%D0%B0%D1%8E%D1%86%D1%8C %D1%87%D0%B0%D1%81%D0%B0%D0%B2%D1%8B%D1%8F %D0%B4%D1%8B%D1%8F%D0%B3%D1%80%D0%B0%D0%BC%D1%8B
Катэгорыя·Камуны правінцыі Неапаль
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96