wd wp Пошук:

Даіндаеўрапейскі субстрат

Лакалізацыя вядомых па пісьмовых крыніцах даіндаеўрапейскіх моў: Дарымскія народы Іберыі: баскская, тартэсійская, іберская; Дарымская Італія: этруская, рэцкая, сіканская, паўночнапіцэнская; Анатолія: хацкая, хурыта-ўрарцкія, Грэцыя і Кіпр: лемнаская, этэакрыцкая, этэакіпрская, Іран: эламская, Індыя: харапская, Шры-Ланка: веда.

Даіндаеўрапейскі субстрат — мовы, якія існавалі на тэрыторыі Еўропы, Іранскага культурнага кантынента і Індастана да прыходу туды носьбітаў індаеўрапейскіх моў. Ад даіндаеўрапейскага перыяду засталіся нешматлікія помнікі. Пра наяўнасць субстрата, апроч іх, дазваляюць меркаваць гідронімы, тапонімы і словы індаеўрапейскіх моў з няяснай этымалогіяй, а таксама згадкі ў антычных ці старажытнаіндыйскіх крыніцах меркавана неіндаеўрапейскіх народаў.

Гісторыя вывучэння

Гіпотэзы пра існаванне даіндаеўрапейскіх моў на тэрыторыі старажытнай Еўропы сталі высоўвацца лінгвістамі з сярэдзіны XIX ст. Для гэтых моў, меркавана звязаных з насельніцтвам эпохі неаліту, быў прапанаваны тэрмін «азіянічныя», англ.: Asianic, фр.: asianique (паколькі іх носьбіты лічыліся выхадцамі з Блізкага Усходу)[1], які, аднак, не прыжыўся.

Марыя Гімбутас, адна з найбуйнейшых фігур індаеўрапеістыкі, у адносінах да меркавана даіндаеўрапейскага перыяду гісторыі Еўропы выкарыстоўвала тэрмін «Старая Еўропа», аднак апісаная ёй культура «старой Еўропы» ахоплівае неалітычныя балканска-ўсходнееўрапейскія культуры размаляванай керамікі і не ўключае дагістарычныя культуры Атлантычнай Еўропы.

У наш час найбуйнейшая група даследчыкаў даіндаеўрапейскага субстрата маецца ў Лейдэнскім універсітэце (Р. Беекес, Ж. ван Дрым, П. Схрэйвер), у ЗША (У. Леман), у Германіі (Р. Майлхамер), у Францыі (А. Фурнэ) і інш.

Еўропа

Гл. таксама: Палеаеўрапейскія мовы і Гідронімы старажытнай Еўропы

Азія

Гл. таксама

Зноскі

  1. Asianic — Definition and More from the Free Merriam-Webster Dictionary

Літаратура

Археалогія і культура

Лінгвістыка

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з модулем Hatnote з чырвонай спасылкай
Катэгорыя·Індаеўрапейскія мовы
Катэгорыя·Субстратныя мовы
Катэгорыя·Дакласічныя мовы Еўропы