wd wp Пошук:

Этруская мова

Этру́ская мова — вымерлая мова этрускаў, паходжанне якой не ўсталявана. Калі не лічыць магчымае сваяцтва этрускага з дзвюма іншымі мёртвымі мовамі — рэцкай і лемнаскай, этруская мова лічыцца мовай-ізалятам і не мае прызнаных навукай сваякоў. Адной з гіпотэз пра магчымае сваяцтва этрускага з’яўляецца версія С. А. Старосціна і І. М. Дзьяканава пра сваяцтва этрускай мовы з вымерлымі хурыцкай і ўрарцкай. Іншыя даследчыкі працягваюць настойваць на сваяцтве этрускай з анаталійскай (хета-лувійскай) галіной індаеўрапейскіх моў. Улічваючы нешматлікасць вядомых этрускіх слоў і толькі абмежаваныя веды этрускай граматыкі, усе гэтыя здагадкі ў значнай ступені з’яўляюцца толькі абстрактнымі.

За апошнія 100 гадоў дасягнуты некаторы прагрэс у вывучэнні этрускай мовы: ідэнтыфікаваны многія граматычныя формы, з той ці іншай ступенню дакладнасці ўсталяваны значэнні каля 50 слоў. Тым не менш, пра канчатковую дэшыфроўку казаць яшчэ занадта рана.

Даследчыкі з той ці іншай ступенню ўпэўненасці гавораць пра існаванне сваякоў этрускай мовы ў той жа гістарычны перыяд:

У лацінскую мову ўвайшлі некаторыя меркавана этрускія запазычанні (напрыклад, persona < phersu «маска», satellitium < satnal, mantissa, palatium, servus «раб», ceremonia, antenna, arena, elementum, litera, якія сталі пазней інтэрнацыяналізмамі) і ўласныя імёны (напрыклад, назва горада Парма).

Предположительный ареал в Италии этруского языка на протяжении VI века до н. э.

Граматыка

Алфавіт

Асноўны артыкул: Этрускі алфавіт Першапачаткова выкарыстоўваўся архаічны заходнегрэчаскі алфавіт, акрамя двух знакаў, якія эвалюцыянавалі па гучанні: S з [s] у [z], і TS з [t] у [ts], пазней дададзены знак 8 у значэнні [p]. У асобных этрускіх і рэтыйскіх надпісах ужываліся свае арыгінальныя знакі. У адзіным тэксце (Tabula Cortonensis) нароўні са знакам M [m] сустракаецца менавіта складовы знак са значэннем [um].

Да 700 года да н.э. этрускі алфавіт складаўся з 26 літар:

𐌀𐌁𐌂𐌃𐌄𐌅𐌆𐌇𐌈𐌉𐌊𐌋𐌌
𐌍𐌎𐌏𐌐𐌑𐌒𐌓𐌔𐌕𐌖𐌗𐌘𐌙
,
ABGDEVZHΘIKLM
NΞOPŚQRSTYXΦΨ

Да 400 года да н.э. класічны этрускі алфавіт складаўся з 21 літары:

𐌀𐌂𐌃𐌄𐌅𐌆𐌇𐌈𐌉𐌋𐌌𐌍𐌐𐌑𐌓𐌔𐌕𐌖𐌘𐌙𐌚
ACDEVZHΘILMNPŚRSTUΦΨF

Гэты алфавіт выкарыстоўваўся да II стагоддзя да н.э., пакуль яго не пачаў замяняць лацінскі алфавіт.

Фанетыка

Эвалюцыя этрускага алфавіта

Лацінская транслітарацыя этрускіх слоў перадае шмат адценняў, якія ніяк не адлюстроўваліся ў этрускіх надпісах. Так, на пісьме этрускі не адрознівалі звонкія і глухія зычныя, апускалі кароткія галосныя (лац.: Subura — этруск.: spur, лац.: Caere — этруск.: cisre, лац.: Minerva — этруск.: menrva і г.д.).

На пісьме адрозніваліся 4 галосныя: a, e, i, u (гэтая асаблівасць уласцівая і іншым тырэнскім мовам).

У этрускай мове мелася багатая сістэма сібілянтаў.

Фанетычная сістэма этрускай мовы
губныя p, ph, f
зубныя t, th, s, ś , z(ts)
палатальныя k, ch, h
санорныя r, l, m, n, i(j), v/u
галосныя i, e, a, u
дыфтонгі ai, ei, ui, au/av, eu, uv

Лексіка

Адзначаны лацінскія і грэчаскія запазычанні. Пра лексічныя супадзенні з хацкай мовай гл. у артыкуле хацкая мова.

Марфалогія

Словаўтварэнне і словазмяненне — выключна суфіксальнае (прэфіксы не адзначаны). Аглюцінатыўная мова з моцна выяўленай тэндэнцыяй да флектыўнасці.

Імя

Назоўнік і прыметнік скланяюцца па агульнай парадыгме:

Прыметнікі, вытворныя ад назоўнікаў, маюць паказчык -na.

Дзеяслоў

Дзеяслоўныя суфіксы:

Дзеяслоў-звязка «быць» у цяперашнім часе апускаўся; вядомыя яго формы прошлага часу amuce, amce, ame.

Часціцы

Адмоўная часціца надзейна не ідэнтыфікавана. Паводле меркавання А. Марандзі, адмоўна-забароннай з’яўляецца часціца ei[1].

Прыназоўнікі і паслялогі не ідэнтыфікаваны; мяркуецца, што іх ролю выконвалі склонавыя паказчыкі, а таксама апісальныя фразеалагізмы. З-за гэтай асаблівасці этрускай мовы яе сінтаксіс даволі бедны.

З саюзаў надзейна ідэнтыфікаваны …c («і»), які дадаецца да слова пасля ўсіх астатніх марфем.

Лічэбнікі

Дзякуючы выяўленым гульнявым кубікам і шматлікім надмагільным надпісам сістэма лічэбнікаў у цэлым адноўлена, хоць працягваюцца дыскусіі наконт значэння некаторых лічэбнікаў:

1 θu(n)

2 zal, esal

3 ci

4 huθ

5 maχ

6 śa

7 semφ

8 cezp

9 nurφ

10 śar (сумніўна) ці halχ (С. Яцамірскі)

20 zaθrum

«-ццаць» = -alχ

«без …-х» = -em

Цікавая асаблівасць: шматразрадныя лічэбнікі, якія заканчваюцца на «сем», «восем», «дзевяць», не існавалі (за выключэннем уласна 7, 8, 9). Так, 27 выражалася як ciem cialx, літар. «без 3-х 30», 19 як θunem zaθrum, літар. «без 1-га 20», і т.п. Адгэтуль асаблівасць рымскіх лічбаў, запазычаная ў этрускаў, калі меншы лічэбнік перад вялікім аднімаецца ад яго (напр. XIX — 19).

Сімвалы этрускіх лічэбнікаў
Дзесятковая сістэма Этруская назва Сімвал *
1 θu I
5 maχ Λ
10 šar X
50 muvalχ ­­
100 ? C , Ж
500 ? (круг, унутры якога 5 кропак)
1000 ? (дуга, унутры якой 3 кропкі)

1 thu

2 zal, es(a)l

3 ci

4 ša

5 mach

6 huth

7 semph(?)

8 cezp(?)

9 nurph(?)

10 šar

16 huthzar

17 ciem zathrum

18 eslem zathrum

19 thunem zathrum

20 zathrum

27 ciem cealch

28 eslem cealch

29 thunem cealch

30 cialch (cealch)

40 šealch

50 muvalch (*machalch)

60 *huthalch

70 semphalch(?)

80 cezpalch(?)

90 *nurphalch(?)

100 ?

1000 ?

Сінтаксіс

Звычайны парадак слоў — SOV. Сказы, нават у доўгіх тэкстах, звычайна кароткія; у цэлым этруская мова не была прыстасаваны да ўтварэння складаназлучаных і складаназалежных сказаў (гл. Часціцы).

Каляндар

Вядомыя назвы васьмі месяцаў свяшчэннага календара.

Сувязі з іншымі мовамі

Тырэнская сям’я

Роднаснымі этрускай мове з’яўляюцца лемнаская мова (в. Лемнас) і рэцкая мова (усходнія Альпы). Х. Рыкс аб’ядноўваў гэтыя мовы ў тырэнскую сям’ю.

Індаеўрапейскія мовы

Пытанне аб генеалогіі этрускай мовы, як і тырэнскіх моў, застаецца адкрытым. Гіпотэза пра сваяцтва з індаеўрапейскімі мовамі, папулярная да сярэдзіны XX ст., у наш час падтрымкай даследчыкаў не карыстаецца. Даўжэй за іншыя дыскутаваліся гіпотэзы пра сваяцтва з палеабалканскімі і анаталійскімі мовамі (У. Георгіеў). Нягледзячы на адсутнасць сваяцтва, у этрускай адзначаны запазычанні з італійскіх моў, у першую чаргу з лацінскай, досыць архаічныя па форме (этр. nefts = лац. nepos < *nepots), што можа сведчыць пра кантакты ў дапісьмовую эпоху.

Мовы Каўказа

А. Трамбеці адзначаў структурнае падабенства этрускай мовы з паўночнакаўказскімі (нахска-дагестанскімі). Таксама адзначаюцца некаторыя марфалагічныя і лексічныя супадзенні з хурыта-ўрарцкімі мовамі[2].

Дагрэчаскія мовы Крыта і Кіпра

Прыхільнікамі сваяцтва этрускай мовы з дагрэчаскімі мовамі Крыта (мінойскай і/ці пеласгскай) у наш час з’яўляюцца С. Яцамірскі ў Расіі і Дж. Факеці ў Італіі.

Т. Джонс прапанаваў тлумачэнне аднаго з этэакіпрскіх тэкстаў (двухмоўнай таблічкі з Аматуса) на этрускай мове, аднак не быў падтрыманы іншымі лінгвістамі.

Надпісы

У наш час вядома больш за 12 тыс. этрускіх надпісаў, аднак сярод іх вельмі нешматлікія змяшчаюць больш за дваццаць слоў. У 1893 годзе надпісу на этрускай мове пачалі збіраць у «Corpus Inscriptionum Etruscarum».[3] Надпісы па іх мэтавым прызначэнні можна падзяліць на 5 катэгорый:

  1. надпісы-прысвячэнні, якія галоўным чынам зробленыя на вазах, дзе названа імя ўладальніка ці дарыльшчыка, напрыклад mi Larθa — я [ёсць] уласнасць Ларта (T.L.E. 154), mi mamerces: artesi — я [ёсць] уласнасць Мамеркуса Артэ (T.L.E. 338);
  2. надпісы па зароку, адрасаваныя герою ці алтару, напрыклад mini muluvanece Avile Vipiiennas — Аўл Вібена мне падарыў (T.L.E. 35);
  3. пахавальныя надпісы на саркафагах і грабніцах, напрыклад mi larices telaθuras suθi — я [я ёсць] грабніца Ларыса Тэлатура (T.L.E. 247);
  4. надпісы на стэлах, прысвечаныя пэўнаму чалавеку;
  5. доўгія надпісы, якія змяшчаюць больш за 20 слоў — найменш шматлікія. Да прыкладу, вядома толькі 8 надпісаў, якія змяшчаюць больш за 40 слоў:

Зноскі

  1. Appunti su iscrizioni etrusche arcaiche contenenti la formula della negazione, in Revue Belge de Philologie et d’Histoire, LXXIV, 1996, pp. 121—129 | Alessandro Morandi — Acad…
  2. Facchetti G. (2002). Appunti di morfologia etrusca.
  3. Робер Ж.-Н. Этруски = Robert J.-N. Les Etrusques. — М.: Вече, 2007. — С. 226-230. — 368 с. — (Гиды цивилизаций).

Літаратура

Спасылкі

Агульныя

Дэшыфроўка

Лексіка

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ізаляты Еўразіі
Катэгорыя·Мовы і дыялекты паводле алфавіта
Катэгорыя·Этруская мова
Катэгорыя·Мовы з памылкай у ISO 639-2