wd wp Пошук:

Сінгальская мова

Сінгальская мова — мова сінгальцаў, найбольш шматлікай этнічнай групы Шры-Ланкі. Адносіцца да Інда-арыйскай групы індаіранскай галіны індаеўрапейскай моўнай сям’і. На сінгальская мове гавораць прыкладна 16 мільёнаў чалавек, пісьменнасць уласная — сінгальская. Найбольш блізкай мовай да сінгальскай з’яўляецца мальдыўская мова (дывехі). Таксама на сінгальскай мове заснавана крэольская мова веда, на якой гаворыць абарыгеннае насельніцтва Шры-Ланкі. Па сваёй лексіцы і граматычных канструкцыях сінгальская мова рэзка вылучаецца сярод інда-арыйскіх моў; мяркуеюць, што яна утрымоўвае ў сабе абарыгенны субстрат, рэшткі якога маюцца таксама ў крэольскай мове веда.

У V стагоддзі да н. э. на Цэйлоне з’явіліся пасяленцы з паўночна-заходняй Індыі, якія гаварылі на заходняй форме пракрыта. У наступныя стагоддзі меў месца таксама значны прыток з усходніх рэгіёнаў Індыі, які дадаў мясцовай мове некаторыя ўсходне-індыйскія характарыстыкі. Першыя надпісы на сінгальскай мове адносяцца да III—II стагоддзяў да н. э.

Спасылкі

Вікіпедыя мае раздзел, напісаны

මුල් පිටුව сінгальскай

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Мовы Шры-Ланкі
Катэгорыя·Індаарыйскія мовы
Катэгорыя·Мовы і дыялекты паводле алфавіта