wd wp Пошук:

Данейкі

Дане́йкі[1] (трансліт.: Daniejki, руск.: Данейки) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Маўчадскага сельсавета. Размешчана за 42 км на паўночны захад ад Баранавіч, за 10 км ад чыгуначнай станцыі Міцкевічы на лініі БаранавічыЛіда. Насельніцтва 107 жыхароў, 57 гаспадарак (2005).

Гісторыя

Па пісьмовых крыніцах паселішча вядома з XVI ст. У 1567 годзе ўласнасць шляхцічаў Я. Івановіча, Ж. Якубовіча і Л. Пятровіча, якія выстаўлялі ў войска Вялікага Княства Літоўскага па адным конным воіну.

З 1795 года ў складзе Расійскай імперыі. У 1862 годзе адкрыта народнае вучылішча. У 1909 годзе ў Пачапаўскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні.

З 1921 года ў складзе Польшчы, у Пачапаўскай гміне Навагрудскага павета.

З 1939 года ў БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Гарадзішчанскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 25 снежня 1962 года ў Баранавіцкім раёне.

У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 года акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі, на франтах вайны загінула 12 вяскоўцаў.

Інфраструктура

Працуе магазін.

Насельніцтва

Вядомыя асобы

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Данейкі
Населеныя пункты Баранавіцкага раёна
Артыкулы пра населеныя пункты без катэгорыі на Вікісховішчы
Маўчадскі сельсавет
Артыкулы пра населеныя пункты Беларусі, створаныя аўтаматычна
Населеныя пункты паводле алфавіта
Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных