Маўча́дскі сельсавет[1] — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр сельсавета — вёска Моўчадзь.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Гарадзішчанскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Брэсцкай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Круплянскага сельсавета[2]. 14 красавіка 1960 года ў склад сельсавета з Гірмантаўскага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў (Катмінаўцы, Крутаўцы, Кузявічы, Мордычы і Ярашова)[3]. 21 студзеня 1961 года ў склад Пачапаўскага сельсавета перададзена вёска Дабраполь[4]. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Баранавіцкага раёна[5]. У 1970 годзе скасавана вёска Калеснікі (злілася з вёскай Міцкевічы)[6]. 4 верасня 1972 года скасаваны вёскі Пагулянка (злілася з вёскай Соргавічы) і Іванавічы (злілася з вёскай Саўцавічы)[7].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1565 чалавек[8], з іх 89,5 % — беларусы[9].