wd wp Пошук:

Дамінік Рудніцкі

Дамінік Рудні́цкі (польск.: Dominik Rudnicki; 4 жніўня 1676, Усходняя Беларусь — 10 кастрычніка 1739) — беларускі і польскі пісьменнік.

Біяграфічныя звесткі

Паходзіў з беларускай шляхты. Вучыўся ў Віленскай езуіцкай акадэміі (каля 1694). Настаўнічаў у езуіцкіх калегіумах Слуцка, Горадні, Мсціслава, Новагародка. 3 1720 у Варшаве, пракуратар Літоўскай правінцыі езуітаў. 3 1730 у Нясвіжы.

Творчасць

У рукапісных зборніках Д. Рудніцкага (вядомыя з публікацыяў А. Брукнера і У. Ператца, загінулі ў Варшаве ў 1944) акрамя польскіх было 9 беларускіх вершаваных твораў, напісаных ім, або народных, апрацаваных. У іх праявіліся рысы позняга барока: алегорыя, гратэск, марнасць і хуткаплыннасць жыцця. Адчуваецца арыентацыя на народную песню. Аўтар інтэрмедый на польскай мове, казанняў, зборніка «Свабодны голас у вершаванай форме» (выд. 1741).

Ім створана алегарычная сістэма вобразаў у вершаваным сатырычным цыкле «Звярыныя гратэскі» (творы «Ваенны паход грыбоў», «Птушыны баль», «Камара з дуба цяжкі ўпадак» і інш.).

Зноскі

  1. 1 2 3 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #1034181173 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 7 сакавіка 2015.
  2. 1 2 https://www.ipsb.nina.gov.pl/a/biografia/dominik-rudnicki-h-sas

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (24):
Катэгорыя·Паэты Вялікага Княства Літоўскага
Катэгорыя·Выкладчыкі Гродзенскага езуіцкага калегіума
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі 10 кастрычніка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам
Катэгорыя·Памерлі ў Варшаве
Катэгорыя·Выпускнікі Віленскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Пісьменнікі Беларусі
Катэгорыя·Выкладчыкі Слуцкага езуіцкага калегіума
Катэгорыя·Выкладчыкі Навагрудскага езуіцкага калегіума
Катэгорыя·Польскамоўныя паэты
Катэгорыя·Паэты Беларусі
Катэгорыя·Беларускамоўныя паэты
Катэгорыя·Памерлі ў 1739 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Вялікім Княстве Літоўскім
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 28 ліпеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Нарадзіліся 4 жніўня
Катэгорыя·Паэты Польшчы
Катэгорыя·Выкладчыкі Мсціслаўскага езуіцкага калегіума
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1676 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак