wd wp Пошук:

Дамашэвічы

Дамашэ́вічы[1] (трансліт.: Damaševičy, руск.: Домашевичи) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Сталовіцкага сельсавета. Размешчана за 10 км на паўночны захад ад Баранавіч, чыгуначная станцыя Дамашэвічы на лініі БаранавічыЛіда. Насельніцтва 109 жыхароў, 57 гаспадарак (2005).

Гісторыя

Сядзіба Леяў у пач. XX ст.

Пасля пабудовы чыгункі ВільняЛунінец у 1884 годзе ўзнікла чыгуначная станцыя Дамашэвічы. У 1909 годзе аднайменныя вёска і маёнтак у Сталовіцкай воласці Навагрудскага павета.

З 1921 года ў складзе Польшчы, у Сталовіцкай гміне Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства.

З 1939 года ў БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Навамышскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 8 красавіка 1957 года ў Баранавіцкім раёне.

З канца чэрвеня 1941 года да 8 ліпеня 1944 года акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На франтах вайны загінула 10 аднавяскоўцаў.

Насельніцтва

Славутасці

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Населеныя пункты паводле алфавіта
Населеныя пункты Баранавіцкага раёна
Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных
Артыкулы пра населеныя пункты Беларусі, створаныя аўтаматычна
Сталовіцкі сельсавет
Дамашэвічы