wd wp Пошук:

Народны камісарыят абароны СССР

Народны камісарыят абароны СССР (руск.: Народный комиссариат обороны СССР) — вышэйшае ваеннае ведамства СССР з 1934 па 1946 год.

Гісторыя

У 1920-1930-х гадах вышэйшы ваенны орган РСФСР і СССР насіў назву Народнага камісарыята па ваенных і марскіх справах (Наркамваенмар).

20 чэрвеня 1934 года Наркамваенмар СССР быў пераўтвораны ў агульнасаюзны Народны камісарыят абароны СССР (НКА СССР). 30 снежня 1937 года з яго складу выдзелены Народны камісарыят ваенна-марскога флоту СССР (НКВМФ СССР).

1 лютага 1944 года ў сувязі з прыняццем Закона СССР Аб стварэнні вайсковых фармаванняў саюзных рэспублік НКА СССР з агульнасаюзнага наркамата пераўтвараецца ў саюзна-рэспубліканскі.

25 лютага 1946 года паводле Указа Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР НКА СССР зліўся з НКВМФ СССР у адзіны саюзна-рэспубліканскі Народны камісарыят Узброеных Сіл СССР (НКУС СССР). Пад такой назвай цэнтральны орган абазначаўся ў дакументах менш за месяц, так як у адпаведнасці з Законам СССР ад 15 сакавіка 1946 года аб пераўтварэнні Саветаў Народных Камісараў СССР і саюзных рэспублік у Саветы Міністраў яго перайменавалі ў Міністэрства Узброеных Сіл СССР (МУС СССР). 25 лютага 1947 гады ў адпаведнасці з згаданымі рашэннямі былі ўнесены змены ў Канстытуцыю СССР 1937 года.

Друкаваны орган Народнага камісарыята па ваенных і марскіх справах (Наркамваенмар) па частцы Генеральнага Штаба — часопіс «Ваенная справа».

Цэнтральным органам НКА СССР па выхаванню начальніцкага і радавога складу Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі, прапагандзе задач баявой падрыхтоўкі і развіццю перадавой ваеннай думкі з’яўлялася газета «Чырвоная Зорка».

Народныя камісары

N Выява Народны камісар Паўнамоцтвы Партыя
  Пачатак паўнамоцтваў   Канец паўнамоцтваў
1 К. Я. Варашылаў 20 чэрвеня 1934 7 мая 1940 УКП(б)
2 С. К. Цімашэнка 7 мая 1940 19 ліпеня 1941 УКП(б)
3 І. В. Сталін 19 ліпеня 1941 25 лютага 1946 УКП(б)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ваеннае кіраванне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Органы выканаўчай улады без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Узброеныя сілы СССР
Катэгорыя·Народныя камісарыяты СССР