Дабрылава Евангелле (руск.: Добрилово Евангелие) — старажытнарускі кірылічны ілюмінаваны рукапіс Евангелля-апракаса, створаны ў 1164 годзе. Адзін з нешматлікіх дакладна датаваных старажытнарускіх рукапісаў. Паводле запісу ў кнізе, яе перапісаў пісец Дабрыла (ст.-рус.: Добрило), адкуль і назва.
Рукапіс мае паўднёварускае паходжанне і мог быць напісаны ў Галіцка-Валынскім княстве. У XIX—XX пачатку стагоддзяў з’явіліся здагадкі аб наўгародскім паходжанні Евангелля, якія не лічацца пераканаўчымі[1].
На перадапошнім аркушы рукапісу пісцом пакінуты «выхадны» надпіс:
![]() |
У год 6672 напісаны былі кнігі гэтыя месяца жніўня ў 6 дзень мною, грэшным рабом і дзяком Святых апосталаў Канстанцінам, а па-свецку Дабрылам, Сямёну папу Святога Іаана Прадцечы. А браты ж і айцы, калі ж дзе крыва, вы паправіўшы чытайце, а не кляніце. Як радуецца жаніх нявесце, так радуецца пісец, бачачы апошні ліст. Арыгінальны тэкст (стар.-руск.)
В лето 6672 написаны быша книгы сия месяца августа в 6 день мною грешным рабом и дьяком Святых апостолов Констянтином, а мирьскы Добрило Семеоноу попови Святаго Иоана Предтеча. А братья и отци, аже вы где криво, а исправивъше, чьтете же, а не клянете. Яко же радуется жених о невесте, тако радуется писец, видя последний лист. |
![]() |
Ранняя гісторыя Дабрылава Евангелля і абставіны, пры якіх яно трапіла ў царскую бібліятэку, невядомыя.
У годзе 1572/1573, пра што быў зроблены запіс на другім аркушы рукапісу, з бібліятэкі цара Івана Грознага Евангелле было ўкладзена ў нейкую пустынь, названую ў імя архідыякана Стэфана. Гэту пустынь даследчыкі ідэнтыфікуюць з наступнымі манастырамі: Барысаглебскі-Стэфанаўскі на Кідзекшы, Стэфанаўскі на Лугу каля Пскова, Серадакаротны Стэфанаўскі манастыр у Ціхвінскім павеце ці Спаская Архідыяканская пустынь Ісадскага манастыра ў Ніжагародскай губерні[2].
У 1822 годзе Дабрылава Евангелле было набыта ў Гомелі калекцыянерам М. П. Румянцавым:
![]() |
Я атрымаў поўнае Евангелле на пергамене ў два слупкі. На адным перадавым лісце сказана, што яно пры цары Іаане Васільевічу дана ўкладам у такую-та царкву; але само Евангелле, здаецца, больш старажытнае... Цаны яшчэ не назвалі, але я думаю, што яго набуду. Арыгінальны тэкст (руск.)
Я получил полное Евангелие на пергамине в две колонны. На одном передовом листе сказано, что оное при царе Иоанне Васильевиче дано вкладом в такую-то церковь; но самое Евангелие кажется быть древнее… Цены еще не объявили, но я думаю, что его приобрету[2]. Пісьмо М. П. Румянцава К. Ф. Калайдовічу, 13 кастрычніка 1822 года |
![]() |
З заснаванага ім Румянцаўскага музея кніга затым паступіла ў Дзяржаўную бібліятэку СССР ім. В. І. Леніна (з 1992 года — Расійская дзяржаўная бібліятэка).
Рукапіс уяўляе сабой кодэкс на пергаменце, які складаецца з 270 лістоў памерам 24,5 × 19,7 см, тэкст напісаны ўставам у два слупкі.
Евангелле ўпрыгожана чатырма мініяцюрамі з выявай евангелістаў, змешчаных у інтэр’еры аднакупальных храмаў. Яны належаць да характэрнага для рускага мастацтва XII стагоддзя прымітыўна-пластычнага стылю[2]. На думку мастацтвазнаўцы В. С. Паповай, гэтыя мініяцюры «нясуць асаблівае хараство шырокага малюнка і свабоднага пісьма правінцыйнага майстра»[3]. Зыходзячы з надпісаў на мініяцюрах вынікае, што яны былі выкананы запрошаным майстрам, а не пісцом Дабрылам. Іншым майстрам таксама выкананы і кінаварныя загалоўкі.