wd wp Пошук:

Кідзекша

Кідзекша (руск.: Ки́декша) — сяло ў Суздальскім раёне Уладзімірскай вобласці Расіі, у складзе Селецкага сельскага паселішча. Размешчана пры ўпадзенні ракі Каменкі ў раку Нерль, за 4 км на ўсход ад Суздаля.

У Кідзекшы захаваўся архітэктурны ансамбль XII—XVIII стагоддзяў, які ўключае ранні помнік уладзіміра-суздальскага дойлідства, першую белакаменную пабудову Паўночна-Усходняй Русі — царкву Барыса і Глеба (1152 год, моцна перабудавана ў XVII стагоддзі, фрэскі XII стагоддзя), кубічны аднагаловы трохапсідны храм, манументальнае крапасное аблічча якога яшчэ блізкае да збудаванняў Ноўгарада і Пскова. Пазней да яго дадаліся помнікі, характэрныя для суздальскага дойлідства: Святыя вароты (канец XVII — пачатак XVIII стагоддзяў), якія вялі да спуску на раку, цёплая царква Святога Стэфана (1780), шатровая званіца (XVIII стагоддзе).

Царква Барыса і Глеба з 1992 года з’яўляецца складовай часткай аб’екта Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА «Белакаменныя помнікі Уладзіміра і Суздаля».

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Населеныя пункты Уладзімірскай вобласці
Катэгорыя·Нявызначаная краіна (тэлефонны код)
Катэгорыя·Залатое кальцо Расіі