«Гісторыя цацак» (англ.: Toy Story) — амерыканскі мультфільм, створаны студыяй «Pixar» сумесна з кампаніяй «Walt Disney Pictures». Гэта першы поўнаметражны фільм, змадэляваны на кампутары цалкам трохмерным, і першы мультыплікацыйны фільм, які намінаваўся на «Оскар» за «Найлепшы арыгінальны сцэнарый».
Галоўныя героі мультфільма — цацкі, якія жывуць у пакоі іх уладальніка, хлопчыка па імі Эндзі Дэвіс. Усе цацкі жывыя, хоць яны старанна хаваюць гэта ад свайго гаспадара і наогул ад людзей.
Эндзі на дзень нараджэння падарылі новую цацку — касманаўта База Лайтэра, які лічыць сябе сапраўдным касманаўтам. Вудзі, цацка-каўбой, прыраўнаваў новага сябра хлопчыка і выкінуў Лайтэра з акна.
Пазней, раскаяўшыся ў сваіх дзеяннях, Вудзі вырашыў выратаваць База, які патрапіў у рукі суседа Эндзі, Сіда Філіпса, які забаўляўся разломліваннем цацак. Акрамя таго, Баз выпадкова даведаўся, што ён «усяго толькі цацка», і запаў у дэпрэсію. Вудзі ўдаецца выцягнуць База з дэпрэсіі, разам яны збягаюць ад Сіда і вяртаюцца да Эндзі.