wd wp Пошук:

Гірканскі нацыянальны парк

Гірканскі нацыянальны парк (азерб.: Hirkan Milli Parkı) — створаны ў 2004 на тэрыторый Ленкаранскага раёна і Астарынскага раёна. Плошча 42,797 га (427.97 км²).

Мэта стварэння

Асноўная мэта стварэння парку — абарона ландшафтаў вільготных субтропікаў, а таксама абарона рэліктавых і эндэмічных відаў раслін.

Флора

З 435 відаў дрэў і хмызнякоў, распаўсюджаных на тэрыторыі Азербайджана, 150 маюцца ў Гірканскіх лясах, у тым ліку занесеныя ў «Чырвоную кнігу» Азербайджана Buxus hyrcana, Parrotia persica (жалезнае дрэва), Quercus castaneifolia, граб (Carpinus), Albizia julibrissin, Gleditsia caspica, Pyrus hyrcana, Ficus carica, Diospyros lotus, вольха (Alnus) і іншыя. Для ўключэння гірканскіх лясоў у спіс прыроднай і культурнай спадчыны ЮНЕСКА, дакументы былі перададзеныя ў сакратарыят ЮНЕСКА.

Флора парку ўключае 1900 відаў, у тым ліку 162 эндэмічных, 95 рэдкіх, 38 выміраючых.

Фаўна

З жывёл тут маюцца: леапард (Panthera pardus), Phasianus colchicus talischensis, Poecile hyrcanus, Чорны бусел (Ciconia nigra), беркут (Aquila chrysaetos), Pelecanus crispus і Marmaronetta angustirostris.

Глядзіце таксама

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Катэгорыя МСАП II
Катэгорыя·Нацыянальныя паркі Азербайджана
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле