wd wp Пошук:

Леапард

Леапа́рд, або барс (Panthera pardus), вялікая драпежная жывёліна сямейства кашачых.

Памеры леапардаў залежаць ад геаграфічнай вобласці. Даўжыня цела дасягае 200—250 см (з якіх 75-110 см прыпадае на хвост), маса самок — 35-50 кг, самцоў — 45-70 кг.

Поўсць у леапардаў кароткая, густая. Афарбоўка можа быць ад бледна-саламянай да іржава-бурай; на целе, хвасце і нагах дробныя і сярэдніх памераў чорныя плямы, суцэльныя і ў выглядзе кольцаў. Ніжняя частка і ўнутраныя бакі ног белыя. У маладых асобнікаў афарбоўка святлейшая. У трапічных краінах часам сустракаюцца асобнікі чорнай афарбоўкі — пантэры.

Арэал леапарда

Арэал леапарда шырэйшы, чым у іншых прадстаўнікоў дзікіх кашачых. Леапард насяляе большую частку Афрыкі (акрамя Сахары), Пяреднюю Азію, Каўказ, Пакістан, Індыю, Кітай, Яву, Шры-Ланку.

Леапард жыве ў глухіх трапічных і мусооных лясах, на горных схілах і раўнінах, у саванах, зарасніках па берегах рэк. Утварае шэраг падвідаў.

Леапард адзіночны, пераважна начны звер. Плошча тэрыторыі аднаго леапарда займае ад 8 да 400 км², у залежнасці ад мясцовых умоў.

Леапард выдатна лазіць па дрэвах, нярэдка ўладкоўваецца там на дзённы адпачынак або ў засадзе, а часам нават ловіць на дрэвах малпаў. Аднак у асноўным леапард палюе на зямлі. Ён спрытна падкрадаецца да ахвяры і наганяе яе некалькімі магутнымі скачкамі або падсцерагае ў засадзе каля звярынай сцежкі ці вадапою. Астаткі буйнай здабычы ён раніцай зацягвае на дрэва. Харчуецца леапард у асноўным капытнымі.

Самка нараджае 1-3 кацянят. У прыродзе леапарды жывуць да 10-11 гадоў, у няволі да 21 года.

Колькасць леапардаў скарачаецца. 5 падвідаў уключаны ў Чырвоную кнігу МСАП.

Тэмы гэтай старонкі (4):
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Каціныя
Віды па-за небяспекай
Жывёлы паводле алфавіта