wd wp Пошук:

Гіральд з Камбрыі

Гі́ральд з Камбрыі (лац.: Giraldus Cambrensis), або Ге́ральд дэ Бэры (фр.: Gerald de Barri; каля 1146 — каля 1223 гг.) — сярэднявечны валійскі і англійскі гісторык, асабісты святар караля Генрыха II.

Біяграфія

Геральд дэ Бэры нарадзіўся ў высакароднай валійсай сям’і нармандскага паходжання. У перапісцы з Інакенціям III сам называў сябе нашчадкам прынцаў уэльскіх[4]. Навучаўся ў Парыжы, пасля чаго быў прызначаны асабістым пасланцам арцыбіскупа Кентэрберыйскага ва Уэльсе. У 1174 г. прызначаны архідыяканам Брэкана і такім чынам стаў другой асобай у каталіцкай царкве Англіі. Фактычна выконваў біскупскія абавязкі ў некалькіх парафіях. У 1184 г. атрымаў пасаду асабістага сакратара і святара караля Генрыха II. У 1185 г. суправаджаў прынца Джона ў Ірландыю. У 1196 г. пакінуў каралеўскую службу і жыў пры двары свайго сябра, плябана Лінкальнскага сабора, дзе мелася багатая бібліятэка. Імкнучыся атрымаць пасаду біскупа, тройчы наведваў Рым, аднак не атрымаў дазволу Інакенція III. Мяркуецца, што памёр у Херэфордзе, недалёка ад Уэльса, дзе і быў пахаваны.

Спадчына

Ужо пры жыцці Геральд дэ Бэры лічыўся таленавітым пісьменнікам. Пісаў на лацінскай мове. Аўтар 4 агіяграфічных і схаластычных прац. Аднак найбольшую славутасць маюць яго сачыненні, прысвечаныя Ірландыі і Уэльсу, — «Апісанне Гібернікі» (1188 г.), «Наступ на Гіберніку», «Вандроўка па Камбрыі» (1191 г.) і «Апісанне Камбрыі» (1194 г.)[5]. Апісаў культуру і гісторыю кельцкіх народаў. Прыйшоў да высновы, што кельцкія мовы маюць адзінае паходжанне з французскай і лацінскай. Выступаў за самастойнасць царквы Уэльса ад царквы Англіі, але захоўваў лаяльнасць да англійскіх каралёў.

Спіс прац

Зноскі

  1. Dictionary of Welsh Biography, Y Bywgraffiadur Cymreig — 1997. — 319 p. — ISBN 978-0-900439-86-5
  2. Oxford Dictionary of National Biography / C. MatthewOxford: OUP, 2004.
  3. 1 2 Lundy D. R. The Peerage
  4. Gerald of Wales, The Itinerary of Archbishop Baldwin through Wales
  5. Gerald of Wales

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Асобы, чыя дата смерці не вызначана
Катэгорыя·Постаці Уэльса
Катэгорыя·Падарожнікі-даследчыкі
Катэгорыя·Гісторыкі царквы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выпускнікі Парыжскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Лацінскія гісторыкі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў Англіі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1146 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Пембрукшыры
Катэгорыя·Гісторыкі мовы