wd wp Пошук:

Гімнакладус двухдомны

Гімнакладус двухдомны[3] (Gymnocládus dióicus) — дрэва; від роду Гімнакладус сямейства Бабовыя.

Распаўсюджанне і экалогія

Сустракаецца на тэрыторыі ЗША і Канады ад Тэхаса і Луізіяны да Антарыа і Паўднёвай Дакоты[4], у нізінах, рачных поймах і на ніжніх вільготных ярусах Апалач.

Культывуецца на тэрыторыі Еўразіі.

Батанічная ілюстрацыя з кнігі Франсуа Мішо The North American sylva, 1819

Батанічнае апісанне

Гэта высокія дрэвы да 30 м вышынёй, ствалом дыяметрам да 90 см, разделяющимся на тры—чатыры магутных атожылка на вышыні 3-4 м. Пры свабодным развіцці фармуецца вузкая пірамідальная крона да 8 м у дыяметры.

Значэнне і прымяненне

У Амерыцы гэты від называюць кававым дрэвам, паколькі ў мінулым яго смажанае насенне выкарыстоўвалася як танны сурагат кавы.

Дзякуючы двойчы перыстаму буйному лісцю, надаюць прыгожы від раслінам, выкарыстоўваецца як дэкаратыўная расліна.

Выкарыстоўваўся ў індзейскай народнай медыцыне[5]. Ужываецца ў гамеапатыі.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 61. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Gymnocladus dioicus information from NPGS-GRIN Архівавана 24 верасня 2015.
  5. Gilmore, M. R. Uses of Plants by the Indians of the Missouri River Region. // SI-BAE Annual Report. — 1919. — # 33. — P. 89, 90.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Бабовыя
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Дэкаратыўныя дрэвы
Катэгорыя·Флора Паўночнай Амерыкі