Гры́гараўка[1] (трансліт.: Hryharaŭka, руск.: Григоровка) — пасёлак у Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Гусявіцкага сельсавета.
У 24 км на паўднёвы ўсход ад Буда-Кашалёва, 9 км ад Гомеля, 9 км ад чыгуначнай станцыі Уза (на лініі Жлобін — Гомель).
На захадзе меліярацыйны канал.
Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Буда-Кашалёва — Гомель.
Планоўка складаецца з кароткай прамалінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага захаду на паўночны ўсход і забудаванай двухбакова драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.
Заснаваны напачатку XX стагоддзя перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1931 годзе жыхары вёскі ўступілі ў калгас. На франтах Вялікай Айчыннай вайны загінулі 28 жыхароў вёскі. У 1959 годзе ў складзе калгаса імя В. І. Леніна (цэнтр — вёска Старая Гусявіца).