wd wp Пошук:

Граева

Гра́ева (польск.: Grajewo, былая назва — Гра́йва) — горад у Польшчы, адміністрацыйны цэнтр Граеўскага павета Падляскага ваяводства. Утварае гарадскую гміну, таксама з’яўляецца сядзібай вясковай гміны Граева.

Знаходзіцца на рацэ Лык. Займае плошчу 18,93 км². Насельніцтва 22 309 чалавек.

Гісторыя

Праваслаўная царква ў Граеве (1910)

Мястэчка Грайва ўпершыню згадана 23 лістапада 1472 як маёмасць Яна з Белавежы. У 1483 годзе ўладальнік загадаў Мацею пабудаваць адзін млын каля двара, а іншы на рацэ Лык. 8 лютага 1478 года заснаваны Касцёл Святой Тройцы. У 1483 годзе Ян з Белавежы пачаў называць сябе Граеўскім. Наступным уладальнікам горада быў таксама Ян Граеўскі які меў трох сыноў: Станіслава, Гераніма і Бартламея. У 1540 годзе дзякуючы намаганням Яна і Якуба Граеўскага Жыгімонт Стары надаў Граеву магдэбургскае права.

У 1692 годзе горад перайшоў у валоданне Вільчэўскіх. У ваколіцах горада ў 1794 годзе адбыліся бітвы падчас паўстання Тадэвуша Касцюшкі.

У 1863 годзе падчас паўстання Кастуся Каліноўскага каля Граева разыграліся ваенныя дзеянні. У 1864 годзе горад перайшоў у валоданне Вайчэўскіх. 12 сакавіка 1864 года пад Граевам адбылася бітва супраць расійскай акупацыі. У 1869 годзе ў выніку рэпрэсій з боку царскай Расіі, з-за паўстання Кастуся Каліноўскага Граева страціла правы горада і атрымала статус населенага пункта ў складзе гміны Багушы. У 1873 годзе пабудавана чыгунка БрэстКёнігсберг.

У 1939 годзе ў Граеве налічвалася 9500 жыхароў. У 19401941 гадах цэнтр раёна Беластоцкай вобласці БССР. У 19411944 гг. знаходзілася пад нямецкай акупацыяй. У 19441945 гг. — цэнтр Граеўскага раёна Беластоцкай вобласці БССР. 16 жніўня 1945 года ўлады СССР перадалі Граева Польскай Народнай Рэспубліцы.

У 19751998 Граева знаходзілася ў складзе Ламжынскага ваяводства. З 1 студзеня 1999 цэнтр Граеўскага павета.

Транспарт

Праз горад праходзіць шэраг аўтамабільных шляхоў:

Таксама праз горада праходзіць чыгунка Элк — Граева — Беласток

Архітэктура

Касцёл Святой Тройцы

Гарады-пабрацімы

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Граева
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Населеныя пункты Граеўскага павета
Катэгорыя·Беластоцкая вобласць
Катэгорыя·Гарады Падляскага ваяводства