wd wp Пошук:

Герб Ушачаў

Герб Уша́чаў — афіцыйны геральдычны сімвал Ушачаў.

Апісанне

У сярэбраным полі барочнага шчыта выява Святога Лаўрэнція, за постаццю залатая рака.

Гісторыя

Герб разам з магдэбургскім правам быў нададзены месту каралём польскім і вялікім князем літоўскім Аўгустам Сасам 23 чэрвеня 1758: «у белым полі каля залатой ракі выява святога Лаўрэнція»[1]. Герб зафіксаваны на адбітку гарадской пячаці на дакуменце 1764 года[1].

У сучаснай Беларусі афіцыйны статус герб атрымаў 26 ліпеня 2002. У гербавы матрыкул краіны герб уключаны пад № 96.

Зноскі

  1. 1 2 Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Ушачы
Катэгорыя·Гербы паводле алфавіта
Катэгорыя·Гербы населеных пунктаў Беларусі