wd wp Пошук:

Герб Рэчыцы

Герб Рэчыцы — герб горада Рэчыца і Рэчыцкага раёна. Герб і сцяг зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 20 кастрычніка 2005 г. № 490.

Гістарычны герб нададзены гораду вялікім князем літоўскім у XVI ст.: «у срэбным полі чырвоная двухраговая харугва з Пагоняй на ёй»[1].

Апісанне

Сучасны герб Рэчыцы ўяўляе сабой выяву ў срэбным полі барочнага шчыта ружовай харугвы з выразам «ластаўчын хвост», у цэнтры якой знаходзіцца вершнік у срэбных латах на белым кані з аголеным мячом у правай руцэ і шчытом з падвойным крыжам чырвонага колеру ў левай.

Гл. таксама

Зноскі

  1. Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Рэчыца
Катэгорыя·Рэчыцкі раён
Катэгорыя·Гербы гарадоў Беларусі
Катэгорыя·Гербы паводле алфавіта